Ватыкан абраў анімэшную дзяўчынку па імені Лучэ (па-італьянску «святло») ў якасці свайго сімвала 2025 года. Афіцыйна талісман прадставяць на італьянскім Lucca Comics and Games, найбуйнейшым фестывалі коміксаў і відэагульняў у Еўропе.

Гэта будзе першы раз, калі Ватыкан возьме ўдзел у падобным мерапрыемстве. Па словах арцыбіскупа Рына Фізікелы, які прадставіў праект, Лучэ стане часткай стратэгіі Ватыкана па ўзаемадзеянні з «поп-культурай, якую так любіць моладзь».
Лучэ апранутая ў жоўты дажджавік, што адсылае да сцяга Ватыкана і шлях праз «жыццёвыя буры». Брудныя чаравікі і кій паломніка закліканыя паказаць доўгі і цяжкі шлях. Дызайн Лучэ і яе сяброў распрацаваў мастак Сімонэ Ленья.
Дарэчы, Лучэ з'явіцца не толькі на івэнце Lucca Comics and Games. Разам з карцінай Караваджа «Пахаванне Хрыста» яна будзе прадстаўляць павільён Папскага Пасаду на Сусветнай выставе Expo 2025 у япоскай Осацы.
Каментары