Сёння на тэрыторыі Астравецкага раёна пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму. Пра гэта БелТА паведамілі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.
Ілюстрацыйнае фота Мінабароны
У мерапрыемствах прымуць удзел падраздзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Следчага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі і іншых дзяржаўных органаў.
Сцэнар вучэнняў прадугледжвае выкарыстанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў.
Каментары