Грамадства22

Мінскаму кухару пагражае да 25 гадоў зняволення па пяці артыкулах — чатыры палітычныя і адзін за педафілію

Раней Алегу Вярцінскаму ўжо прысудзілі пятнаццаць зняволення турмы за згвалтаванне дзіцёнка.

Алег Вярцінскі. Фота з ягоных Аднакласнікаў

Алегу Вярцінскаму 35 гадоў. Ён родам з Гомеля, але апошнім часам жыў у Мінску. Працаваў кухарам.

У кастрычніку 2021 года яго асудзілі на два гады калоніі па невядомым артыкуле. Наступны суд над Вярцінскім адбыўся ў ліпені 2022 года. Тады яму прысудзілі 15 гадоў строгага рэжыму за ўдзел у пратэстах і згвалтаванне малалетняй.

Справа атрымала новы абарот у сакавіку 2024-га. Тады праўладныя зліўныя каналы напісалі, што Вярцінскага зноўку будуць судзіць за згвалтаванне. Па звестках сілавікоў, у 2012-м ён згвалтаваў у школе 6-гадовага хлопчыка. Сам Вярцінскі казаў, што прыйшоў у школу, каб «скрасці каштоўныя рэчы, але нічога не знайшоў і сышоў».

Мужчына раней з нейкай прычыны некалькі разоў мяняў прозвішчы.

Суд над Вярцінскім пачнецца 19 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Яму пагражае да 25 гадоў калоніі.

Судзіць Вярцінскага будуць па пяці артыкулах, з якіх чатыры — палітычныя. Гэта «ўдзел у вайне на тэрыторыі іншай дзяржавы» (ч. 1 арт. 361-3 КК), «распальванне варожасці», (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні відавочна малалетняга» (ч. 3 арт. 167 КК).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Acab
    10.08.2024
    Згвалтаваньне - злачынства, карай празь якое мае быць каменяваньне (ці нешта падобнае ў залежнасьці ад звычаю.
    Аднак там дзе дзяржаба нацыяналіавала суд - заўсёды сумневы ў яго справядлівасьці. Да ўсяго побач ідуць абвінавачаньні ў незлачынствах (абразы, заклікі, распаленьне) і ўдзел ў вайне (тут мае пазывацца ахвяра, якая прадэманструе шкоду ад вайскавое актыўнасьці зьвінавачанага, аніяк ня пан з нагоды падпрацоўкі прыгонным на іншага пана). І, канешне, пытаньне да новых абвінавачаньняў, якія выплылі падчас зьняволеньня. Да таямнічасьці працэсу.
  • даведка
    10.08.2024
    Изнасиловал малолетнюю, изнасиловал малолетнего... «Всеядным» оказался повар.

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень1

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень

Усе навіны →
Усе навіны

У Лоеве сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта фатаграфаваў вайскоўцаў

Узарвалі аўтамабіль з начальнікам аховы Запарожскай АЭС1

Настаўнікаў прымушаюць паведамляць, чым яны занятыя на «фортачках» 4

Максім Знак год правёў у адзіночнай камеры 

Былы кіраўнік СТБ Казакоў адрэагаваў на інтэрв'ю Лукшы3

Польскія дактары дасталі з беларуса кулю, якой у яго стралялі ў 2020 годзе1

Анджэліна Джолі сустракаецца з модным рэперам, маладзейшым за яе на дзевяць гадоў1

У Гродне абрабавалі амерыканцаў — скралі папулярны дарагі прэпарат6

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень1

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень

Галоўнае
Усе навіны →