Паслы ЕС узгаднілі вылучэнне крэдыту для Украіны на суму 35 мільярдаў еўра, забяспечанага за кошт даходаў ад замарожаных актываў расійскага Цэнтрабанка. Пра гэта напісаў рэдактар Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа па еўрапейскіх пытаннях Рыкард Ёзвяк у сацсетцы X.
«Фінансавая дапамога накіраваная на неадкладнае задавальненне неадкладных фінансавых патрэбаў Украіны, якія ўзраслі праз узмоцненую агрэсію Расіі ў дачыненні да Украіны»,-гаворыцца ў паведамленні Рады ЕС.
Са слоў Ёзвяка, па-ранейшаму не вырашанае пытанне аб падаўжэнні санкцый у дачыненні да растйскіх актываў праз тое, што Венгрыя выступае супраць.
Раней міністр фінансаў Венгрыі Міхай Варга заявіў, што Будапешт не падтрымае змяненне ў санкцыях ЕС супраць замарожаных актываў Расті, што дазволіла б даць Украіне крэдыт. Будапешт хоча пачакаць з гэтым рашэннем да выбараў прэзідэнта ЗША, якія адбудуцца 5 лістапада 2024 года.
Выдзяленне крэдыту Украіне на суму ў 35 млрд еўра ў рамках абавязацельстваў «Вялікай сямёркі» 20 верасня 2024 года анансавала кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на брыфінгу з фон дэр Ляен у Кіеве растлумачыў, што грошы плануецца накіраваць на энергетыку, бамбасховішчы і часткова на ўзбраенне, а таксама на сродкі супрацьпаветранай абароны.
Каментары