Грамадства55

«Сказаў хлопчыку, што бачыць у ім акцёрскія даныя». Вядомага мінскага артыста судзяць па пяці артыкулах за педафілію

Імаверна, падчас следства выплылі страшныя падрабязнасці — у справе Івана Шчатко ёсць абвінавачванне ў згвалтаванні малалетняга і арганізацыя дзіцячай прастытуцыі. Па справе таксама праходзіць 22-гадовы сябар артыста. Абодвум можа пагражаць да 25 гадоў турмы.

Іван Шчатко. Фота з ягонага інстаграма

Івану Шчатко 47 гадоў. Нарадзіўся ў горадзе Кіраўску Магілёўскай вобласці. Пасля школы адвучыўся ў тэхнічным каледжы ў сваім раёне, а пасля ў Магілёўскай вучэльні культуры, якую скончыў у 1998 годзе. У 2004 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Здымацца ў кіно пачаў у 2001 годзе, тады ж пайшоў працаваць у Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр.

Здымаўся ў асноўным у расійскіх ды беларускіх праектах — піратэхнік у серыяле «Трукач», Руслан у серыяле «Кубэ», Пятровіч у даволі буйным расійскім праекце «Салдацік».

Граў ён нават ролю старшыні ў фільме «Жыве Беларусь».

Агулам Шчатко зняўся больш чым у 50 фільмах і серыялах, адыграў дзясяткі спектакляў. У канцы 2020 атрымаў медаль Францыска Скарыны.

Іван Шчатко (злева) у серыяле «Трукач»

Ягоны падзельнік — 22-гадовы Мікіта Юркевіч. Ён мінчук, пару гадоў таму шукаў працу рознарабочым. Тэлеграм-акаўнт Юркевіча ёсць у тэматычных чатах інтымных знаёмстваў. Прычым, падобна, гэты акаўнт выкарыстоўвалі і сілавікі, бо ён быў анлайн у красавіку 2024 года.

Мікіта Юркевіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Згодна з першаснай інфармацыяй з міліцэйскага тэлеграм-канала, Шчатко пазнаёміўся з 14-гадовым хлопцам, які жыў побач. Сказаў, што ў хлопца добрыя акцёрскія задаткі і што хацеў бы дапамагчы яму з кар'ерай. Пасля гэтага пазнаёміў хлопца з Юркевічам, і яны разам сталі запрашаць хлопца да сябе, каб займацца з ім сэксам.

Падазроную перапіску заўважылі бацькі. Яны распыталі падлетка і высветлілася, што ён перапісваецца з суседам. Тады паведамілі пра гэта ў міліцыю. МУС просіць бацькоў быць больш уважлівымі да сваіх дзяцей і распавядаць ім пра тое, як паводзіць сябе з дарослымі, а таксама распавядаць ім пра педафілаў.

Абодвух мужчын вінавацяць па пяці артыкулах — «арганізацыя або выкарыстанне дзіцячай прастытуцыі або арганізацыя прастытуцыі арганізаванай групай» (ч. 1 і ч. 2 арт. 171 КК), «распусныя дзеянні, здзейсненыя групай асобаў або асобай, на якую ўскладзеныя абавязкі па гадаванні або ўтрыманні непаўналетняга» (ч. 1 і 2 арт. 168 КК), «уцягненне непаўналетняга ў здзяйсненне цяжкага або асабліва цяжкага злачынства або ў арганізаваную групу» (ч. 3 арт. 172), «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару да заведама малалетняга або якія пацягнулі цяжкія наступствы» (ч. 2 і ч. 3 арт. 167 КК), «стварэнне порна з непаўналетнімі» (ч. 2 арт. 343-1 КК).

Падрабязнасці справы невядомыя, але відаць, што падчас следства высветліліся нейкія дадатковыя акалічнасці справы, таму абвінавачанні сталі нашмат больш жорсткімі.

Судзяць мужчын у судзе Завадскога раёна Мінска. Максімальнае пакаранне па артыкулах, якія ім закідаюць — 25 гадоў турмы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Хітразачосаны педафіл
    31.07.2024
    Не ну дужа цікава. Ентага педафіла затрымалі за прыватную размову. А ў Квітнеючай афіцыйны педафіл разьязжае 30 год і як з гуся вада - то ён ператрахівае палямант, то з Коляй даме паніжанай сацыяльнай адказнасьць Аскар-Задэ дае інтэрв'ю... Ну тут педафіліі няма, яна проста на "якасным" ўзроўні калі з Сярдзючкай ў засос))) Квітнеючая - краіна кантрастаў. Беснаватым можна - халопаў не.
  • Федзя
    31.07.2024
    Хороший какой добрый дядя:))))
  • Саша Слаёк
    31.07.2024
    Мяне заўсёды насцярожваюць носьбіты прозвішча на "ко".
    Судзячы па Беларусі ў асноўным неадэкват - педафілы, прэзідэнты і тп.

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца3

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні7

Прэзідэнтка Малдовы давала інтэрв'ю, калі пачаўся землятрус ВІДЭА2

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго1

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў10

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста8

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

У ЗША 26-гадовы педафіл на працягу года хадзіў у адзін клас з падлеткамі. Ніхто не здагадаўся8

Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца3

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Галоўнае
Усе навіны →