Грамадства22

Польская Вышэйшая кантрольная палата дала заключэнне па праграме Business Harbour

Вышэйшая кантрольная палата Польшчы (NIK) прадставіла справаздачу па выніках праверкі ў сферы выдачы візаў. У цэлым нагляд міністра замежных спраў за консульскай дзейнасцю ў 2018—2023 гадах ацэнены негатыўна.

Справаздача таксама ўтрымлівае высновы NIK адносна праграмы Poland. Business Harbour, якая накіравана на прыцягненне ІТ-спецыялістаў, у тым ліку з Беларусі. Праграма была прыпынена ў пачатку гэтага года, піша Reform.news.

Згодна з данымі палаты, за правераны перыяд было пададзена 6,57 млн заяў на атрыманне візаў, а выдадзена амаль 6,17 млн дазволаў на ўезд, з якіх нацыянальныя візы склалі 4,9 млн, а шэнгенскія — 1,26 млн.

Асноўнымі атрымальнікамі візаў былі грамадзяне Украіны, Беларусі і Расіі. Украінцы атрымалі 3,42 млн візаў, або 55% ад агульнай колькасці, беларусы — 1,64 млн візаў або 26,6%, а расіяне — 357,42 тыс. або 5,8%.

У справаздачы NIK гаворыцца, што праграма Poland. Business Harbour была запушчана без належнага юрыдычнага афармлення.

«Міністэрства замежных спраў пачало рэалізацыю праграмы Poland. Business Harbour, якая была ўведзена без юрыдычнай падставы. Праграма не была зацверджана Саветам міністраў і не ўнесена ў якасці міністэрскай праграмы, нават не было пісьмовага варыянту», — гаворыцца ў справаздачы.

У дакуменце адзначаецца, што ні дырэктар консульскага дэпартамента МЗС, ні дзяржаўны сакратар — намеснік міністра, які курыруе гэтае напрамак, ні сам міністр не кантралявалі выкананне працэдур у межах праграмы.

«Рэалізацыя наспех падрыхтаванай праграмы прывяла да таго, што атрыманне візы (D23-P.BH) стала самым простым, хуткім і танным спосабам атрымання магчымасці ўезду на тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза, а роля консула ў працэсе разгляду заяўкі на атрыманне гэтай візы практычна зводзілася да яе выдачы. Наданне правоў, не характэрных для іншых тыпаў віз, адсутнасць патрабаванняў да членаў сям’і ці партнёраў, якія не з’яўляюцца сужэнцамі, і мінімальныя патрабаванні да ўдзельнікаў праграмы прывялі да таго, што дзясяткі тысяч замежнікаў, у асноўным з Беларусі і Расіі, змаглі ўехаць у Польшчу. Да таго ж гэта знаходзілася па-за поўным кантролем і інтарэсамі кіраўніцтва МЗС, што, на думку NIK, магло значна знізіць бяспеку дзяржавы. Ненадзейны і недастатковы нагляд за дзейнасцю консулаў прывёў да таго, што па праграме P.BH было выдадзена 419 візаў неўпаўнаважаным замежнікам з 29 краін», — гаворыцца ў справаздачы.

Усяго па праграме было выдадзена 95 545 візаў, 97,6% рашэнняў былі станоўчымі. Большасць візаў было выдадзена на падставе рэкамендацый Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю, кампаніі, якая ўдзельнічала ў рэалізацыі праграмы.

NIK асабліва негатыўна ацаніла выдачу візаў грамадзянам Беларусі і Расіі пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну. Адзначаецца, што з 1 сакавіка па 31 снежня 2023 года грамадзянам Расіі было выдадзена 1838 візаў.

«NIK звяртае ўвагу, што МЗС не даў магчымасці праверыць правільнасць выдачы візаў па праграме P.BH. У межах праграмы P.BH было тры шляхі — індывідуальны, для стартапаў і бізнэсу. Кожны з гэтых шляхоў меў розныя ўмовы (напрыклад, датычыў грамадзян розных краін), а таксама візу маглі атрымаць ІТ-спецыялісты і члены іх сем’яў. Консульскім аддзелам не распрацаваны інструкцыі для дыпламатычных прадстаўніцтваў і візавага цэнтра па ўліку даных у сістэме «Віза-Консул» асобна па кожнай групе заяўнікаў, у выніку чаго немагчыма вызначыць, ці была выдадзена віза для ІТ-спецыяліста або для члена яго сям’і, і які шлях выкарыстоўваўся», — гаворыцца ў справаздачы.

У ходзе праверкі таксама аналізавалася выдача працоўных, студэнцкіх і іншых тыпаў візаў, у тым ліку для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і інш.

Па выніках кантролю палата зрабіла шэраг заўваг і рэкамендацый. Яны датычаць размеркавання наглядных паўнамоцтваў у Міністэрстве замежных спраў, узмацнення консульскай службы, удасканалення электроннай сістэмы, якой карыстаюцца консульскія работнікі для выдачы візаў. Міністэрству рэкамендуецца фармалізаваць візавыя праграмы, у тым ліку распрацаваць механізмы валідацыі мэты выдачы візы і яе фактычнага выкарыстання. У частцы сістэмных рэкамендацый кантралёры прапануюць распрацаваць візавую і міграцыйную палітыку, а таксама актывізаваць працу па выяўленні асоб і арганізацый, якія з мэтай заробку прадастаўляюць дакументы, што ў далейшым выкарыстоўваюцца ў якасці падставы для атрымання візы.

Каментары2

  • Нічога асабістага
    10.10.2024
    Гэта больш падобна на тое, што новая ўлада Туска такім чынам мочыць партыю Качыньскага.
  • Ізбушка Кантралёраў з Пагорбу
    10.10.2024
    Прыгонныя занадта жвава сноўдаліся

    [Я ашчадзіў вам пяць хвілінаў жыцьця, і ўбярог мазгі ад атрутнага ўзьдзеяньня этатыскага канцылярыту]

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты10

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Усе навіны →
Усе навіны

На Любанскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку

Стала вядома, як павялічыцца падатак на нерухомасць для фізічных асоб

Майстар даносаў з Германіі стаў мільянерам9

У Магілёве ствараюць мурал са львом ФОТАФАКТ3

«Калі застаняцеся, вас чакае смерць». У чаканні ўрагану «Мілтан» з Фларыды эвакуююць мільёны людзей

Лукашэнка атрымаў ад Расіі тую ж узнагароду, што і Мураўёў-Вешальнік. Хто яшчэ з беларусаў яе атрымліваў?37

«Рамштайн» адмянілі з-за Байдэна4

МТЗ пачаў выпуск газонакасілак на заводзе ў Смаргоні

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты10

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Галоўнае
Усе навіны →