Свет22

«Рамштайн» адмянілі з-за Байдэна

Сустрэчу па Украіне ў фармаце «Рамштайн» адмянілі пасля таго, як стала вядома, што на яе не прыедзе прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з-за ўрагану «Мілтан». Пра гэта паведамілі дзве крыніцы ў НАТА для «Радыё Свабода».

President.gov.ua

Саміт павінен быў адбыцца ў Германіі з 10 па 13 кастрычніка. Планавалася, што на яго прыбудуць каля дваццаці лідараў дзяржаў або іх урадаў, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прадставіць свой «план перамогі».

Учора, 8 кастрычніка, украінскі бок таксама абвясціў, што другі саміт міру, які Кіеў планаваў правесці ў лістападзе, перанесены на пазнейшы тэрмін.

Напярэдадні Байдэн адклаў сваю паездку ў Германію «для таго, каб кантраляваць падрыхтоўку да ўрагану «Мілтан» і меры рэагавання на яго», гаворыцца ў заяве Белага дома. Паведамляецца, што «Мілтан» абрынецца на Фларыду сёння ўначы, і зараз хуткасць яго ветру дасягае 260 кіламетраў у гадзіну. Улады заклікалі да эвакуацыі больш за 5,5 мільёна чалавек і тэрмінова прыбіраюць абломкі ад папярэдняга ўрагану «Хелен».

Сустрэчы ў фармаце «Рамштайн», таксама вядомыя як сустрэчы Кантактнай групы па абароне Украіны, праводзяцца рэгулярна пасля ўварвання Расіі ва Украіну. У гэтых зборах удзельнічаюць прадстаўнікі ваенных ведамстваў больш чым 50 краін.

Каментары2

  • Цэнтралізацыя і Манапалізацыя
    09.10.2024
    Дарэчы, чаго паасобку дзяржабы не дапамагацьмуць зброяй, як так карціць, а трэ ладзіць, хіба што бяз спадарыні Гарбуновай, адзіны маратон дабрачыннасьці ў Рамштайне?
    Так, як і той адзіны маратон дабрачыннасьці спадарыняй Гарбуновай, Рамштайн ладзіцца падбайдэнамі, каб КАНТРАЛЯВАЦЬ дапамогу і каб ЛІШНЯГА НЕ ДАЛІ.
  • Грэта Тумбачка
    09.10.2024
    Дзядуля Байдэн, а ты праз кампухтар вазьмі ўдзел, бяз вугляродных сьлядоў.

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным14

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе6

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

Памёр Аляксей Тамілаў

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

Брытанская лабараторыя прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў3

З «Белшыны» знялі еўрапейскія санкцыі, але яна працягвае працаваць на расійскую ваенную машыну7

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?1

Памёр Уладзімір Церабун1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным14

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →