Культура

Выстава Алеся Пушкіна адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве ў дзень народзінаў мастака

У дзень народзінаў Алеся Пушкіна — 6 жніўня — у Варшаве, у Музеі Вольнай Беларусі, адкрыецца выстава «Ales Pushkin. AFTERLIFE». Гэтая дата абрана для адкрыцця праекта невыпадкова — насуперак гвалтоўнай смерці беларускага мастака, якая адбылася год назад у гарадзенскай турме, піша Reform.news.

Алесь Пуцшкін. Фота: Янак Коўзел

Для выставы абрана некалькі ключавых тэм, якія раскрываюць разнабаковае мастацтва аўтара і застаюцца актуальнымі ў сённяшні гістарычны момант: Дзень Волі, Падарунак Прэзідэнту, Святы і Святы, Беларускі Рэзістанс, Супраціў Вайне.

Асноўная канцэпцыя экспазіцыі грунтуецца на акцыях і перформансах Алеся Пушкіна, якія ён праводзіў у адкрытай прасторы з 1989 года. Гэтыя акцыі паказваюць яго як радыкальнага мастака-акцыяніста, які працаваў з культурным, сацыяльным і палітычным кантэкстамі.

Экспазіцыя выкарыстоўвае інсталяцыйны метад самога аўтара і працягвае яго выхад у прастору.

Большасць экспанатаў створана на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака, сяброў і калег. У выставу таксама інтэграваны арыгінальныя працы мастакоў, фатографаў і відэадакументалістаў, якія супрацоўнічалі з Алесем і чыя творчасць канцэптуальна звязана з яго ідэямі. Гэта дадае больш уяўлення аб атмасферы часу і працягвае яго мастацкую спадчыну.

Алесь Пушкін — мастак, перформер, актывіст, куратар, галерыст. Нарадзіўся ў 1965 годзе і жыў у мястэчку Бобр, паміж пушчаў-балот на ўсходзе Беларусі. Займаўся рэстаўрацыяй, манументальным царкоўным жывапісам і тэатральным мастацтвам. Адна з найважнейшых акцый «Падарунак прэзідэнту «За пяцігадовую плённую працу!» адбылася ў 1999 годзе і лічыцца пераломнай для беларускага арт-актывізму. За свае перформансы і палітычныя погляды на працягу ўсяго творчага жыцця неаднаразова адбываў судовыя і турэмныя пакаранні. 11 ліпеня 2023 года Алесь памёр у гродзенскай турме №1.

У выставе можна будзе ўбачыць творы: Алеся Пушкіна, Руфіны Базловай (Stitchit), Аляксандра Васюковіча, Андрэя Дурэйкі, Іяланты Кіліян, Янака Коўзеля, Максіма Тымінько, Антося Цялежнікава, Яны Шостак, Рамана Шэла.

Асаблівым момантам падчас адкрыцця праекта стане выступ «Вольнага хора».

Куратар выставы — Андрэй Дурэйка.

Каментары

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў малады хлопец

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу3

Каля мінскага вакзала знайшлі «Вела Хаціка». Пра што гаворка?2

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі10

Былы вагнеравец расказвае дзецям пра сямейныя каштоўнасці. Яго судзілі якраз за забойства цэлай сям’і8

Такарчук: Я прашу маму і ўсіх прашу пісаць на памілаванне. Трэба выйсці любой цаной8

Жудасная аварыя ў Зэльве: машыны пасля сутыкнення цалкам згарэлі

Украіна забараніла расейскім ваеннапалонным тэлефанаваць сваякам4

Якія аўтобусы і тралейбусы адменяць пасля адкрыцця новых станцый метро НОВАЯ КАРТА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →