Культура

У Вільні сёння пачынаецца Тыдзень беларускай культуры

З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці (Віленская, 20) адбудзецца тыдзень беларускай культуры, піша bellit.info.

9 верасня, панядзелак: Прэзентацыя кнігі Змітра Бартосіка «Забіць Упалмінзага».

10 верасня, аўторак: Дзень шляхетнай культуры (вас чакае міні-лекцыя пра кухню Радзівілаў, а таксама дэгустацыя дэсертаў паводле старадаўніх рэцэптаў).

11 верасня, серада: Лекцыя Сяргея Харэўскага «Спадчына братоў Луцкевічаў» (вы даведаецеся пра гісторыю легендарнага Беларускага музею ў Вільні, яго зборы і экспанаты, лёс і спадчыну).

12 верасня, чацвер: Конкурс для дызайнераў і мастакоў па матывах менскіх вазаў (прэзентацыя работ).

13 верасня, пятніца: Сяргей Дубавец прэзентуе кнігу «Занзібар».

14 верасня, субота: Кірмаш (беларусы запрашаюць сяброў! На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел прымуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцей, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа).

Падчас Кірмашу вас чакаюць два майстар-класы: шляхетны чокер (удзельнікі зробяць сабе чокеры з выявамі вялікіх княгінь літоўскіх і беларускіх шляхцянак, даведаюцца пра іх лёсы, а таксама дазнаюцца да каго з іх падобныя самі) і шопер з набіванкай (удзельнікі навучацца рабіць набіванку і зробяць сабе шопер з рознымі малюнкамі на свой густ).

Адмыслова запрошаныя госці: саліст гурта «Без назвы» Алесь Лютыч, арцёры Алена Жалудок і Дзмітры Есяневіч.

15 верасня, нядзеля: Багач (традыцыйнае святкаванне беларускага «Багача», плануецца правядзенне адпаведнага абраду, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі «Багач»).

Цягам усяго тыдня працуе фотазона «П’ем каву з братамі Луцкевічамі».

Болей падрабязныя звесткі па праграме будуць публікавацца ў сацыяльных сетках Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча і Цэнтра беларускай культуры й супольнасці ў Вільні.

Уваход вольны. 

Каментары

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →