Грамадства99

Ціханоўская пра адстаўку Сахашчыка: з Валерыем Сцяпанавічам застаемся ў нармальных адносінах

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета пракаментавала адстаўку «міністра абароны».

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Сёння я прыняла адстаўку Валерыя Сахашчыка з пасады прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета.

Я ўдзячная Валерыю Сцяпанавічу за праробленую ў рамках кабінета працу, за дапамогу, якую ён арганізоўваў для беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў. За працу з замежнымі партнёрамі дэмакратычных сіл, падчас якіх ён уздымаў пытанні захавання незалежнасці Беларусі.

Згодная, што не ўсе планы ўдалося рэалізаваць, але той шлях, які мы ўсе праходзім, — мы праходзім упершыню. З Валерыем Сцяпанавічам мы застаемся на сувязі і ў нармальных працоўных адносінах», — адзначыла Ціханоўская.

Валерый Сахашчык раней заявіў пра выхад са складу Кабінета. Ён выказаў меркаванне, што структура «рухаецца не туды», а многія калегі сталі ўспрымаць яго як ворага.

Каментары9

  • Дарадца
    01.08.2024
    Света, ты рухаешся кудысці не туды: дзверы ў адваротным баку.
  • Пытанне
    01.08.2024
    І Лукашэнка праходзіць гэты шлях першы раз. Ты таксама будзеш дурыць нам галаву 30 гадоў яшчэ, разумніца самапальная?
  • Жвір
    01.08.2024
    Разумна выказалася, Ціханоўская сапраўдны палітык, сучасная, маладая, прызнаная ўсім цывілізаваным сьветам, здольная аб'яднаць грамадзтва, як і трэба Беларусі.

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі нечаканую прычыну абвалу моста ў Дрэздэне3

Астапеня патлумачыў, чаму наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй тыктоку6

У Салігорску двое дзяцей ледзь не патанулі ў тэхнічным вадаёме

У Расіі судзяць адвакатаў Навальнага. Ім пагражае да шасці гадоў калоніі1

Ва Украіне беларускага добраахвотніка пакаралі ўмоўным тэрмінам за хуліганства з выкарыстаннем зброі

«Ці не зашмат вы на сябе ўзялі?» Ціханоўская адказала на вострыя пытанні пра статус Нацыянальнай лідаркі61

Сікорскі расказаў, як прымусіць Пуціна спыніць вайну11

Жыхарам Мядзельшчыны, якія катавалі земляка распаленым прасам, далі немалы тэрмін

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Галоўнае
Усе навіны →