Літаратура22

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч

Прэмія імя Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, уручаецца з 2012 года. Сёлета яе ўручалі ў польскім Гданьску.

Валянцін Акудовіч

Галоўны прыз сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч за кнігу «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым», выдадзеную ў выдавецтве «Логвінаў».

Гэта фаліянт амаль у 400 старонак аднаго з самых уплывовых філосафаў Беларусі.

«Перадусім гэта кніга пра стварэнне дыскурсу сучаснага беларускага мыслення і герояў, якія яго стваралі, — пракаментаваў у свой час выхад доўгачаканага праекта ў сацсетках сам спадар Валянцін.

Ды гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — дадаў мысляр.

Сам пераможца на ўручэнні прэміі не прысутнічаў.

Другое месца — у Ганны Янкуты з кнігай «Час пустазелля», выдадзенай у выдавецтве «Янушкевіч».

Ганна Янкута на ўручэнні прэміі

У першай палове 2022 года пісьменніца Ганна Янкута жыла на пятым паверсе даваеннага дома ў варшаўскім раёне Макотаў. Адольваючы доўгія лесвічныя пралёты, яна набірала на тэлефоне нататкі. Фіксавала свае думкі і назіранні на чэках з крамы, кавалачках паперы, у польскіх і беларускіх гарадах, у варшаўскім геалагічным музеі.

Пасля ў вэрхале запісанага пачала вымалёўвацца гісторыя. Ніткі, якімі Ганна сшывала свае фрагменты ў адно, таксама былі рознага паходжання — адна дагістарычная, з геалагічнага музея, другая — геаграфічная, з вандровак па Беларусі і Польшчы, трэцяя — казачная, натхнёная нябачным суседам…

Так атрымалася кніга «Час пустазелля» — раман, напісаны на аснове дзённіка. Ці можна сфармуляваць інакш: сканструяваны дзённік, які спрабуе асэнсаваць бясчассе, у якім апынуліся беларусы пасля 2020 года.

Трэцяе месца дасталося Змітру Бартосіку з кнігай «Забіць упалмінзага», выдадзенай у серыі «Бібліятэка Свабоды».

Зміцер Бартосік на ўручэнні прэміі

«Забіць упалмінзага» — трэцяя кніга Змітра Бартосіка ў серыі «Падарожжаў Свабоды» пасля папярэдніх: «Быў у пана верабейка гаварушчы» і «Клініка кітайскага дантыста». Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў і галасамі жывых сведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратавання рэальнасці, якой яна была ў пасляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый. Дарэчы, ужо ў 2023 годзе кніга была зноў перавыдадзена (першае выданне выйшла ў 2022 годзе).

У гэтым годзе таксама давалася Спецыяльная прэмія ад «Еўрарадыё» — запіс аўдыёкнігі. Яе атрымаў «Гарэзлівы пацалунак» Евы Вайтоўскай — кніга, выдадзеная ў выдавецтве «Янушкевіч».

Акрамя згаданых выданняў, у шорт-лісце прэміі былі таксама кнігі «На прызбе ў Сілічах» Марыі Вайцяшонак (выдавецтва «Пфляўмбаўм») і «Вольнеры. Прадвесце» Валера Гапеева (выдавецтва «Янушкевіч»).

У складзе журы Прэміі Гедройця сёлета былі: літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына; беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; філолаг, кандыдатка філалагічных навук, пісьменніца, перакладчыца Вера Жыбуль; літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса Studia Białorutenistyczne Сяргей Кавалёў; пісьменніца, паэтка, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Югася Каляда.

Прэмія Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы па-беларуску ўручаецца з 2012 года, на сённяшні дзень гэта галоўная незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі. Патрон прэміі — Ежы Гедройць, вядомы публіцыст, палітык і паслядоўны прыхільнік добрасуседскіх зносін паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай.

Каментары2

  • 404
    26.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Павал
    27.11.2024
    Свае сваім. Нічога беларусам.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»13

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў64

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме4

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»13

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць