Грамадства11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча

Сёння, 26 лістапада, славутаму пісьменніку-земляку споўнілася б 94 гады. У дзень Караткевіча ў Оршы звычайна ладзіліся ўрачыстыя імпрэзы: чытанне вершаў каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў прыдняпроўскім парку, літаратурныя сустрэчы ў бібліятэках і школах. Але цяпер сітуацыя змянілася, заўважыла Віцебская вясна».

Нейкія ўрачыстасці ў гонар дня нараджэння Караткевіча праводзіліся да мінулага года. Але сёлета ў «Аршанскай газеце» праграма святкаванняў, на якія раней запрашалі гараджан, размешчаная не была.

У раённай газеце ўвогуле няма ніводнага матэрыяла пра чарговыя ўгодкі Уладзіміра Караткевіча, які нарадзіўся ў Оршы і любіў яе ўсім сэрцам, доказ таму — шматлікія згадкі ў ягонай творчасці пра родны горад…

Адзіны тэкст на сайце мясцовага выдання, дзе згадана імя Караткевіча — гэта абвестка тыднёвай даўніны пра тое, што ў гарадскім музеі «дзейнічае выстава «Мой чароўны беларускі край», прысвечаная 94-годдзю з дня нараджэння пісьменніка». І тая закрыецца праз 4 дні.

Каментары1

  • Ёсік
    26.11.2024
    Няма грашыма на гэткія мерапрыемствы. Вось на марафон едзінства - калі ласка, а на нейкага беларускамоўнага пісарчука, ды шчэ з экстрыміскім раманам - няма.

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі1

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

Белы дом афіцыйна прызнаў, што дазволіў Украіне наносіць удары ў глыбіню Расіі

Расійскі тыктокер, які раздражняў беларусаў, паляцеў з Мінска. Шчаслівы, бо змог паскандаліць у аэрапорце з «Белавія»37

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

У 1942 годзе ў Магілёве здарылася буйная тэхнагенная аварыя. Гісторык падрыхтаваў пра яе кнігу1

Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў16

Беларус выдаліў акаўнт у VK, але да яго ўсё адно прыйшлі праз каментары. Як знайшлі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі1

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →