Стары будынак вінакурні ў Віцебску купіў расійскі інвестар. Да гэтага было 12 няўдалых спроб
Будынак былой вінакурні на вуліцы Пакроўскай у Віцебску прадалі на аўкцыёне амаль за $136 тыс. Да гэтага яго беспаспяхова выстаўлялі на таргі 12 разоў, піша Office Life.
Як паведамляецца, агульная плошча завода, які пуставаў ужо больш за сем гадоў, складае больш за 5 тыс. кв. м. Лот уключаў два вытворчых корпуса, цэх аўсянага печыва, віна– і спіртасховішча ды ўсе інжынерныя сеткі.
Новы ўладальнік таксама атрымаў у карыстанне зямельны ўчастак плошчай 2 га. Інвестар плануе аднавіць гістарычнае аблічча квартала. У ім размесцяцца гандлёвыя ўстановы, а на другіх паверхах — кватэры.
Вінакурня была пабудаваная ў 1898 годзе, а затым перабудоўвалася пасля пажару, які адбыўся 13 красавіка 1904 года. Вытворчасць віна тут была спыненая ў 2017 годзе.
На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу
Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку
У Гродне на аўкцыён выставілі воданапорную вежу
Апошні канадскі самалёт «Белавія» ніхто не купіў — цану зменшылі
На аўкцыён выставілі кляштар бернардзінцаў у Дуброўне
У Бабруйску прадаюць кавалак крэпасці
Каментары