«Міністр абароны» Валерый Сахашчык заявіў пра выхад з Аб’яднанага пераходнага кабінета
Ён рашыў засяродзіцца на развіцці свайго бізнэсу і канцэпцыі нацыянальнага прымірэння.
Пра сваё рашэнне Валерый Сахашчык абвясціў у сваім тэлеграм-канале. Ён заявіў, што ў яго стала складацца ўражанне, што «мы рухаемся некуды не туды».
Сахашчык згадаў, што ў 2022-м ён пагадзіўся далучыцца да Аб'яднанага пераходнага кабінета з умовай, што «гэта будзе кааліцыйны ўрад, які будзе мець дастатковы ўзровень самастойнасці і дастаткова сур’ёзны ўзровень прыняцця рашэнняў».
Але цяпер, кажа, пабачыў, што ў Офіса Ціханоўскай няма разумення спецыфікі яго працы.
«Быў вельмі моцна расчараваны, назіраючы, як людзі, з якімі яшчэ ўчора спакойна дамаўляліся, седзячы за адным сталом, раптам сталі канкурэнтамі і практычна ворагамі», — сказаў Сахашчык.
Ён адзначыў, што грошай ад Кабінета не атрымліваў, жыў за свае.
Сахашчык дзеліцца, што пару тыдняў таму прапанаваў змяніць працу Кабінета, а калі яго прапанову не прымуць, то ён выйдзе са структуры. Ціханоўская прапанавала правесці сустрэчу і абмеркаваць дэталі.
«Але, на жаль, не чакаючы гэтай сустрэчы, Офіс Святланы Ціханоўскай праз падкантрольныя СМІ пачаў кампанію па маёй дыскрэдытацыі», — заявіў Сахашчык. (Падобна, за такую «кампанію» ён палічыў артыкул «Нашай Нівы» — але ацэнка Сахашчыка непраўдзівая. «Наша Ніва» не ўзгадняе сваю інфармацыйную палітыку ні з якімі беларускімі ці замежнымі палітычнымі сіламі.)
Пасля гэтага ён адмовіўся ад сустрэчы.
Сахашчык паведаміў, што рашыў засяродзіцца на развіцці свайго бізнэсу, дапамозе беларусам і развіцці канцэпцыі нацыянальнага прымірэння.
Каментары
Офісы-кабінеты Ціханоўскай распадаюцца,