Грамадства11

Колішняга пракурора Воранаўскага раёна судзяць за палітыку. Яму пагражае да 12 гадоў

У чым вінавацяць Віталя Саўко, незразумела, але абвінавачанні сур'ёзныя. Гэта можа быць як справа Чорнай кнігі Беларусі, рэгістрацыя ў плане «Перамога» ці адміністраванне тэлеграм-канала, гэтак і нешта іншае.

Віталь Саўко. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Імя Віталя Валер'евіча Саўко з'явілася ў раскладах судоў. З дапамогай праекта DIT мы знайшлі трох беларусаў з такімі імем, імем па бацьку і прозвішчам. Але падыходзіць з іх толькі адзін — колішні пракурор Воранаўскага раёна.

Пракурору Саўко 33 гады. Родам ён з горада Дзятлава Гродзенскай вобласці. Пасля ён паехаў вучыцца ў Гродна і працаваць у пракуратуру.

Ягоны бацька-нябожчык — Валерый Саўко, колішні дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2016—2019) ад Шчучынскага раёна.

Узначальваў Гродзенскую абласную арганізацыю прафсаюза работнікаў дзяржаўных установаў, паспеў папрацаваць у адміністрацыі Лукашэнкі.

Валерый Саўко. Фота з сайта Палаты прадстаўнікоў

Саўко-старэйшы быў пад санкцыямі Еўрасаюза за ўдзел у фальсіфікацыі выбараў у 2010-м, калі ўзначальваў выбарчую камісію Гродзенскай вобласці. Ён памёр увосень 2020 года.

І ягоны сын Віталь Саўко даслужыўся да высокай пасады — у 2022—2023 гадах выконваў абавязкі пракурора Воранаўскага раёна, пасля працаваў старшым пракурорам у адным з аддзелаў пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Мы не знайшлі сведчанняў таго, каб Саўко-малодшы на сваёй пасадзе быў датычны да рэпрэсій.

Віталь актыўна даваў інтэрв'ю дзяржаўным медыя. Апошняе выйшла ў ліпені 2023-га, хоць раней яны публікаваліся рэгулярна, раз на адзін-два месяцы. Або Саўко звольніўся, або быў затрыманы. Сацсеткі мужчыны выдаленыя.

Віталь Саўко. Скрыншот з сюжэта ГроднаплюсТВ

Імя Віталя Валер'евіча Саўко з'явілася ў раскладзе судоў. Працэс ужо пачаўся ў Брэсцкім абласным судзе. Яго абвінавачваюць па трэцяй частцы артыкула 130 КК — «распальванне варожасці ці варажнечы».

Найбольшая са справаў на гэтым артыкуле — справа Чорнай кнігі Беларусі. Таксама па ёй судзілі адміністратараў тэлеграм-каналаў, журналістаў і праваабаронцаў ды некаторых былых сілавікоў, якія спачувалі пратэсту і рознымі шляхамі яму дапамагалі. Напрыклад, перадалі звесткі «экстрэмістам» пра розныя рэчы, датычныя службы.

Віталя судзіць Дзмітрый Карасінскі, колішні суддзя Столінскага раёна. Ён асудзіў ілюстратарку Наталлю Левую на шэсць гадоў калоніі, а таксама пасмяротна судзіў Аляксандра Кулініча, які памёр у калоніі.

Віталю Саўко пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • даведка
    31.07.2024
    Я так понимаю, дело передали в суд другой области, чтобы связи отца его не спасли.

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?6

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскую спявачку Манетачку аб'явілі ў вышук2

Ці зніжаюць сталы для працы стоячы рызыкі інсульту?1

Беларускія вайскоўцы паляцелі трэніравацца ў Расію4

Заходнія чыноўнікі адказалі, што будзе з Беларуссю ў выпадку заключэння міру паміж Украінай і Расіяй19

«Чудзянцоў прагне вырашыць пытанне з Nexta»4

Бібліятэка «Флібуста» працягне працу

«У мяне няма кім яго замяніць». Якія цяпер настроі ў кіраўнікоў сярэдняга звяна?14

Кіраўніка ХАМАС забілі стрэлам у галаву1

У Польшчы нарадзіліся чатыры вельмі рэдкія суматранскія тыграняты ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?6

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?

Галоўнае
Усе навіны →