Грамадства3232

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Наталля Левая звольнілася з кампаніі Playtika у Польшчы і вырашыла вярнуцца на радзіму.

Наталля Левая. Фота з яе старонкі Укантакце (архіўная копія)

Ілюстратарцы Наталлі Левай 38 гадоў. Родам яна з Брэста, у 2009-м скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і народны промысел». Пайшла працаваць ілюстратарам у IT — спачатку ў кампанію Synesis, а 2012-м у Playtika — буйную кампанію, якая распрацоўвае мабільныя гульні.

Наталля працавала там 2D-мастаком і мастаком-пастаноўшчыкам. Гэта даволі высокая пасада, якая добра аплачваецца. Імаверна, пасля пачатку вайны яна выехала ў Польшчу.

Чалавек, знаёмы з сітуацыяй, напісаў у сацсетках, што дзяўчына звольнілася з працы ў снежні 2023-га і вырашыла ехаць у Беларусь. Калегі адгаворвалі Наталлю, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы і мае паперу ад КДБ.

Наталля Левая. Фота з яе Linkedin

Наталлю затрымалі на мяжы. Звесткі пра ахвяраванні маглі знайсці ў яе банкаўскай праграме, асабістых перапісках, праграме для куплі крыптавалютаў, фота ці памяці тэлефона… карацей, амаль літаральна дзе заўгодна. Магчыма, гэта былі не тыя данаты, якія яна «кампенсавала» КДБ.

Суд над Левай скончыўся 17 ліпеня ў Брэсцкім гарадскім судзе. Яе вінавацілі па трох артыкулах — «фінансаванне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК), «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» (361-2 КК у старой рэдакцыі) і «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-2 КК).

Тое, што суд адбыўся менавіта над Наталляй, мы дадаткова пацвердзілі з дапамогай праекта DIT і базаў «Кіберпартызанаў».

Па звестках, якія публікуе «Вясна», спасылаючыся на пракуратуру, Левая перавяла на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, якія знаходзіліся ў карыстанні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фарміраванняў, у тым ліку Палка Каліноўскага, не менш за 4400 рублёў».

Прысуд дзяўчыне — 6 гадоў калоніі са штрафам 40 тысяч рублёў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары32

  • Гога
    23.07.2024
    Тоска по родным" бярозкам" победила разум! Жаль.....
  • І
    23.07.2024
    Ніколі ў жыцьці ні ў якім разе нельга верыць мусарам.
  • І дзе
    23.07.2024
    Вось і падкажыце, куды бегчы такім людзям?
    Пашпарту новай Беларусі як не было так і няма.
    Краіны Еўразвязу даваць абарону за "простыя данаты" не жадаюць.
    Дзякуй палітыкам.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →