У Польшчы банда грамадзян Украіны рабавала аўтамабілі беларусаў і ўкраінцаў
Трое грамадзян Украіны са снежня 2021 па люты 2024 года здзяйснялі крадзяжы з аўтамабіляў у Падкарпацкім і Люблінскім ваяводствах Польшчы, піша Most.
Злачынствы мелі аднолькавы почырк: каб залезці ў машыну зламыснікі выкарыстоўвалі электронныя прылады, якія разблакавалі замкі аўтамабіляў, паведамляе Kurjer Lubelski.
Агульная шкода ад дзеянняў злачынцаў ацэньваецца ў суму як мінімум 150 000 злотых (каля 38 тысяч даляраў). Пацярпелымі ад дзеянняў групы былі грамадзяне Беларусі і Украіны.
36– і і 51-гадовага грамадзян Украіны затрымалі на прапускным пункце ў населеным пункце Медыца, калі яны спрабавалі выехаць ва Украіну. Яшчэ аднаго, 44-гадовага зламысніка затрымалі ў горадзе Жэшаў.
Усе трое змешчаныя пад арышт. Расследаванне працягваецца.
Каментары