Здарэнні11

У Італіі затрымалі беларусаў, якіх падазраюць у перабіўцы ўкрадзеных аўто

У гаражы маладых людзей знайшлі пазадарожнік за некалькі соцень тысяч еўра.

Фальшывыя нумары, якія знайшлі ў беларусаў, што займаліся перабіўкай аўто ў Італіі. 15 ліпеня 2024 года. Фота: паліцыя Італіі

Пра гэта піша belmir.by са спасылкай на мясцовую паліцыю.

У італьянскім горадзе Сеста-Сан-Джавані, правінцыя Мілан, затрымалі 27-гадовага беларуса і 22-гадовую беларуску, якіх падазраюць у захоўванні і легалізацыі крадзеных аўтамабіляў.

Паліцыянты, праводзячы на тэрыторыі горада аператыўную дзейнасць, звязаную з расследаваннем незаконнага абароту транспартных сродкаў з боку грамадзян Літвы, некалькі разоў назіралі кампактны двухмесны сіцікар з украінскімі нумарамі, які раз'язджаў па вуліцах без мэты.

У суботу 13 ліпеня каля 19.00 вечара было заўважана, як двое чалавек спынілі машыну на вуліцы Тарына і зайшлі ў падземны гараж аднаго з будынкаў з валізкамі на кольцах. Праз 10 хвілін, на працягу якіх аператыўнікі пабачылі там пазадарожнік коштам звыш 230 тысяч еўра, яны вярнуліся — ужо без валізкі.

У панядзелак 15 ліпеня каля 15:00 мужчына вярнуўся да свайго аўтамабіля на вуліцы Тарына і пачаў адкрываць гараж ключамі. Заблакаваны праваахоўнікамі, ён паспрабаваў збегчы, зламаўшы ключ у замку. Для таго, каб адчыніць дзверы, спатрэбілася дапамога слесара.

У гаражы, апроч вялікай валізкі, пакінутай у суботу, выявілі пазадарожнік з нямецкімі нумарамі і шмат іншых прадметаў, відавочна прызначаных для «адмывання» выкрадзеных транспартных сродкаў.

Апрача іншага — 150 нумарных знакаў розных дзяржаў, да многіх з якіх прыкладаліся дакументы аб нумары шасі, 15 пасведчанняў асобы грамадзян усходнееўрапейскіх краін, ключы ад машын, як працоўныя, так і загатоўкі.

А яшчэ — камп'ютарную тэхніку, інструменты для счытвання і скіду аўтамабільных кодаў, спецыяльнае лазернае абсталяванне для нанясення надпісаў на сталь і частотныя глушылкі.

У пазадарожніка нумар шасі і колер унутранага аздаблення не супадалі. Пасля перавозкі транспартнага сродку ва ўчастак была праведзена больш старанная тэхнічная праверка, якая пацвердзіла прыкметы незаконнага паходжання машыны.

Улічваючы, што беларусы ў Італіі не пражываюць і збіраліся з'ехаць, як самі распавялі, з валізкамі, поўнымі адзення, іх змясцілі пад варту ў следчыя ізалятары: мужчыну — у міланскім прыгарадзе Монца, жанчыну — у Мілане.

Каментары1

  • орган правосудия
    21.07.2024
    к агрофюреру их, и запрет на вьезд В ЕС лет на 10...
    С "быдлом" нельзя иначе...

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае3

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі настаўнік узарваў тыкток, сыграўшы хіт Despacito на балалайцы2

Што адбылося з палітвязнем Пятром Старацітаравым, адным з самых багатых бізнэсменаў Гомельшчыны?1

Аўстрыйскі канцлер хоча, каб расійска-ўкраінскія мірныя перамовы прайшлі ў яго краіне4

Праваабаронцам ужо вядомыя прозвішчы сямі вызваленых па памілаванні палітвязняў

«Ніколі мы не былі братамі». Алег Латышонак расказаў пра тое, што аб’ядноўвае і падзяляе палякаў і беларусаў34

«Кіберпартызаны» на свой дзень нараджэння зноў узламалі сайт «Гомельскай праўды»

Расія дабіваецца, каб Абхазія дазволіла масавае перасяленне туды расіян. Для гэтага спыніла выплату заробкаў абхазам13

Украінскі FPV-дрон упершыню збіў расійскі «Ланцэт»

МЗС Літвы: Асуджаем акты вандалізму ў адносінах да беларускай грамады, здзейсненыя па метадычцы КДБ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае3

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае

Галоўнае
Усе навіны →