Цыклон «Кірсці», які прыйшоў на еўрапейскі кантынент з Паўночнай Атлантыкі і дабраўся да Беларусі, прынёс у многія рэгіёны моцны штармавы вецер і дзе-нідзе ўжо нарабіў нямала шкоды.
Часцей за ўсё ў зводках розных аператыўных службаў фігуруюць паведамленні пра паваленыя дрэвы, пашкоджаныя моцным ветрам лініі электраперадач, пашкоджаныя прыватныя жылыя дамы і аўтамабілі. Аднак часам фіксуюцца і незвычайныя здарэнні.
Так, у вёсцы Яромічы Кобрынскага раёна парываў штармавога ветру не вытрымала металічная воданапорная вежа вышынёй каля 14 метраў. У выніку яе падзення без вады засталіся 10 шматкватэрных і 61 прыватны жылы дом. У МНС паведамілі, што водазабеспячэнне ў вёсцы ўдалося аператыўна аднавіць.
Не абышлося і без пацярпелых. Пад аграгарадком Ярэмічы Карэліцкага раёна галінай дрэва прыціснула лесніка. Мужчыну шпіталізавалі.
Колькасць аварыйных адключэнняў у першай палове дня 29 ліпеня з-за падзення дрэў і галін на правады моцна павялічылася, энергетыкам прыйшлося аператыўна стварыць сітуацыйны штаб па ліквідацыі адключэнняў.
Па даных на 13:00, падачу электрычнасці вярнулі ў 952 пацярпелыя населеныя пункты, яшчэ ў 474 пунктах работы працягваюцца. Больш за ўсё гэтым разам пацярпелі Гродзенская і Мінская вобласці.
Без электразабеспячэння засталіся 62 населеныя пункты Гомельскай вобласці
Непагадзь дакацілася да сталіцы ФОТА
Ратавальнікі папярэдзілі пра складаныя ўмовы надвор'я ад самае раніцы. Чакаюцца моцныя дажджы
Пахаладанне, вецер і дажджы. Якім будзе надвор'е на гэтым тыдні
Моцны вецер пазрываў у Навагрудскім раёне дахі
Каментары