Свет44

«Забойцы, прэч!» Каралеўскую пару ў Іспаніі закідалі граззю

З-за вялікай паводкі ў Іспаніі загінулі больш за 200 чалавек. Асабліва пацярпела правінцыя Валенсія. Кароль Феліпэ VI і яго жонка-каралева Летыцыя вырашылі наведаць пацярпелы рэгіён і прыехалі ў горад Пайпорту. Іх суправаджалі прэм'ер-міністр Пэдра Санчэс і рэгіянальны прэзідэнт Валенсіі Карлас Масон.

Візіт іспанскіх манархаў і чыноўнікаў у Пайпорту, дзе іх сустрэў абураны натоўп. Скрын відэа El Dario

Аднак сустрэлі манархаў зусім не гасцінна, піша El Dario. Людзі абвінавачваюць каралеўскіх асоб і чыноўнікаў у запозненай і недастатковай дапамозе.

Натоўп людзей закідаў іх граззю і асвістаў. Ім выкрыквалі «Забойцы» і «Прэч, прэч», спрабавалі пабіць палкамі.

Ахова акружыла манарха і суправаджаючых, раскрыла парасоны, каб абараніць іх ад гразі. Кароль спрабаваў пагаварыць з людзьмі на вуліцах, каб супакоіць іх.

Аднак людзі працягвалі крычаць яму з каралевай «Мы ўжо мёртвыя!», «У нас нічога няма!», «Навошта вы прыйшлі, каб атрымаць медаль». «Пэдра Санчэс, с*кін сын!», «Прэзідэнт — пёс!» — дасталася і прэм'еру з кіраўніком Валенсіі.

Каралева Летыцыя ў гразі. Скрын відэа El Dario

Ахова паспрабавала перапыніць візіт і вывесці караля ў бяспечнае месца. Але натоўп не дазволіў пайсці. Паліцыя ўжыла конных афіцэраў, каб паспрабаваць узяць сітуацыю пад кантроль.

Неўзабаве пасля таго, што здарылася, Карлас Масон запэўніў у сваім акаўнце ў твітары, што разумее «сацыяльнае абурэнне».

Каментары4

  • Жвір
    03.11.2024
    Дзіч. Пры чым тут манаршае сямейства, хіба яно выклікала паводку, хіба яно было ў стане спыніць тэй катаклізм ? Дзяржава мае на ўтрыманьні адпаведныя службы, у дастатковай колькасьці, якія павінны выконваць свае абавязкі, і калі яны былі ня ў стане рэагаваць эфектыўна, каб пазьбегнуць цяжкіх наступстваў, выкліканых прыроднай стыхіяй, дык якія прэтэнзіі да каралеўскай сям'і ? Дзіч, паводзіны тых самых калхазанаў і люмпэнаў, і нават горш.
  • Такова природа царской, божественной власти
    04.11.2024
    Жвір , Разлив Нила - богатый урожай напрямую связывали с благосклонностью богов фараону. Если нет разлива значит фараон делает что-то не то, что-то, что не нравится богам. Цари ответвечают за природные явления.
  • Use
    04.11.2024
    Знайшоў што ўтрыманне іспанскай каралеўскай сям'і і караля каштуе каля 8.5 мільёнаў даляраў з бюджэту Іспаніі што год (пры іх ВУП і узроўні эканоміцы). Здаецца што на Лукашэнку з ягонай сямейкай і апаратам з бюджэту Беларусі ідзе куды больш грошай (ня меньш 10% ВУП). Інакш кажучы беларусам таней абышоўся б кароль Іспаніі чым ўся сямейка Лукашэнкі.

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →