Палітвязня Уладзіміра Гундара пазбавілі чарговага кароткатэрміновага спаткання
Ён сам не ведае за што.
Палітвязня Уладзіміра Гундара пазбавілі чарговага кароткатэрміновага спаткання. Пра гэта Радыё Рацыі стала вядома з колаў, блізкіх да сям'і палітвязня:
«У яго ўжо зноў было нейкае правапарушэнне, з-за якога яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання, якое павінна быць яшчэ толькі ў верасні, але наперад яго ўжо пазбавілі. Ён сам не ведае за што. Нават нічога не тлумачылі, проста сказалі, што пазбавілі і ўсё. І нават не ведае на які тэрмін».
Нагадаем, фігуранта «справы Аўтуховіча» асудзілі агулам да 20 гадоў калоніі па некалькіх крымінальных справах. Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Напачатку кастрычніка 2023 года стала вядома, што Гундару ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.
Каментары