У вёсцы Ляхавічы Іванаўскага раёна жанчына выклікала ратавальнікаў на змяю, якая схавалася ў канапе. Тыя паспяхова справіліся з задачай, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.
Канапа стаяла не ў хаце, а на двары. Гаспадыня заўважыла каля яе змяю і вырашыла даведацца, ці жывая яна. А калі тая зашыпела і залезла ў канапу, то жанчына выклікала ратавальнікаў.
«Работнікі МНС паспяшаліся на дапамогу занепакоеным гаспадарам і дасталі змяю з канапы», — праінфармавалі ў абласным упраўленні МНС.
Праўда, небяспечнага ў гэтай жывёліне нічога не было, бо гэта быў звычайны вуж. Яго выпусцілі на волю.
«Дзеці гулялі, а змяя плавала ў лужыне». У раёне Барысава нашэсце гадзюк — камунальнікі не рэагуюць
У Інданезіі гіганцкі пітон праглынуў жанчыну
На аўкцыёне ў Смалявічах будуць біцца за права здабываць гадзюк
«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў
Мінчанка выгульвала змяю проста ў двары: «Спачатку, вядома, секундны шок, але потым усе ідуць яго ціскаць»
Каментары
Вось як пачнеш гнявіцца: quanto costa і чыім рахункам пад падобнымі навінамі, так і паплазуюць са злавесным шыпеньнем ўсе гэтыя лукашэнкі назад пад карча, адкуль выкараскаліся