«Для якаснага выканання задання пілотам пастаянна даводзіцца ўваходзіць у зону дзеяння варожай СПА».
Украінскія вайскоўцы пацвердзілі гібель свайго пілота ў небе над Херсонам.
«Не вярнуўся з баявога задання малады ўкраінскі пілот — лётчык 299-й брыгады тактычнай авіяцыі Паветраных сіл, які біў акупанта на самых гарачых напрамках фронту. Пілоты тактычнай авіяцыі Паветраных Сіл працуюць на межы магчымасцяў, выкарыстоўваючы ўсе наяўныя сродкі паражэння замежнай вытворчасці. Лётчыкі наносяць удары ва ўмовах актыўнага супрацьдзеяння ворага, для якаснага выканання задання ім пастаянна даводзіцца ўваходзіць у зону дзеяння варожай СПА, вытрымліваць высокія перагрузкі падчас небяспечных місій», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Ні імя, ні месца гібелі пілота не паведамляецца. Аднак у суботу, 14 снежня, расіяне заявілі, што збілі самалёт ЗСУ на паўноч ад Херсона.
Па меркаванні расійскіх Z-блогераў быў збіты штурмавік Су-25. Менавіта такія самалёты знаходзяцца на ўзбраенні 299-й брыгады тактычнай авіяцыі Паветраных сіл Украіны.
Каментары