Грамадства88

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Сапраўдны сайт КДБ даўно ўзламалі «Кіберпартызаны», ён не працуе.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што з'явіўся падроблены сайт КДБ Беларусі.

Сайт мае дамен kgb-by.org, ён запрацаваў з 12 снежня. Рэсурс капіюе стары сайт КДБ, толькі ўсе спасылкі з галоўнай старонкі вядуць у нікуды.

«Адзіная мэта фэйкавага сайта — заахвоціць карыстальніка да «зваротнай сувязі з КДБ». Праз некалькі секунд пасля загрузкі галоўнай старонкі з'яўляецца акно, дзе прапануецца напісаць паведамленне, указаўшы свае асабістыя звесткі і прымацаваць фота і\або скрыны дакументаў «для пацверджання асобы». У шапцы сайта пазначаныя фэйкавая электронная пошта і фэйкавы чат — бот «КДБ» — таксама для збору асабістых звестак людзей», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама зазначаецца, што афіцыйны сайт КДБ цяпер не працуе, а знаходзіцца ў распрацоўцы. 

Каментары8

  • Экзекутар
    13.12.2024
    Стукачы вэлкам, потым пойдзеце вуліцы месці
  • Антилукашист
    13.12.2024
    Надпись на дверях КГБ: "Стучите."
  • .
    13.12.2024
    > "Липовый веб-ресурс kgb-by.org появился в августе 2024 года и заработал 12 декабря."
    > "информационную «консерву» вскрыли накануне президентских выборов в Беларуси"
    Што паўтырылі і тут у артыкуле, без праверкі: "Сайт мае дамен kgb-by.org, ён запрацаваў з 12 снежня."

    Насамрэч ён з лета і працуе.
    Як і тэлеграм-канал з навінамі ад нібыта КДБ. Афіцыйных зараз няма, вось нехта і зрабіў, стараецца :)
    А праўладны "антыфэйк" толькі зараз заўважыў і імітуе пільнасць.

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →