Жыхары Грознага паведамляюць пра палёты беспілотнікаў і выбухі. З іх слоў, мэтай атакі сталі база АМАПа і спецполк паліцыі.
Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
На адным з відэазапісаў у сетцы бачны беспілотнік, які пікіруе на горад. У месцы яго падзення раздаецца выбух.
Тры дні таму беспілотнікі таксама атакавалі Грозны. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў 12 снежня паведамляў пры выбуху БПЛА над казармамі спецпалка паліцыі ім. Ахмата Кадырава.
Каментары