Грамадства11

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Пра вызваленне Антаніны Канавалавай напісала ў фэйсбуку яе маці, Ганна Канавалава. Жанчына была прысуджана да 5 з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Антаніна Канавалава

«Сёння — самы шчаслівы дзень у нашым жыцці. Мая дачушка нарэшце выйшла на волю!» — напісала Ганна Канавалава.

«Дзеці так моцна сумавалі па маме. Кожнае іх слова, кожная слязінка ў вачах разбівалі сэрца, але я заўсёды верыла, што гэты дзень надыдзе», — дадала яна.

Антаніна Канавалава выйшла на волю датэрмінова, па памілаванні, указ аб якім Лукашэнка падпісаў 9 снежня.

Антаніна Канавалава на выбарах 2020 года была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яна была затрыманая 6 верасня 2020 года і асуджаная ў адміністрацыйным парадку на 40 базавых велічынь штрафа за ўдзел у несанкцыянавым мерапрыемстве. Аднак пасля суду жанчыну не адпусцілі, а перазатрымалі ў межах крымінальнай справы, звязанай з дзейнасцю тэлеграм-канала «Армія з народам».

У пачатку кастрычніка 2020 года па справе аб удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, быў затрыманы і муж Антаніны Сяргей Ярашэвіч. Пасля мужа і жонку судзілі разам.

7 мая 2021 года ў Мінскім абласным судзе былі вынесеныя прысуды фігурантам справы па телеграм-канале «Армія з народам». 

Антаніна Канавалава была па ёй асуджаная да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага режыму. Пасля яе ўключылі ў спісы асоб, датычных да «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці. 

У зняволенні Антаніна атрымала інваліднасць 3-й групы па зроку. 

Яе муж Сяргей Ярашэвіч быў асуджаны спачатку таксама да 5,5 гадоў зняволення, але пасля яму на новым судзе дадалі да гэтага тэрміну яшчэ 9 месяцаў. Пакуль ён застаецца за кратамі.

У Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча двое дзяцей: Насці цяпер восем гадоў, а Ваню — дзесяць. Увесь час зняволення бацькоў дзецьмі апякуецца мама Антаніны Канавалавай Ганна, яна жыве з унукамі ў Польшчы.

Каментары1

  • SHOS
    15.12.2024
    НН, перестаньте писать силовики в своих новостях. Ненависть есть, но тут просто называйте вещи своими именами.
    Предлагаю варианты: слабовики, колхозники, гондоны, чепушилы и т.д.

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты35

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі25

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber14

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →