ФСБ Расіі аб'явіла, што затрымала падазраванага ў падрыве начальніка Аленаўскай калоніі
Федэральная служба бяспекі Расіі паведаміла, што затрымала жыхара Данецка, які падазраецца ў датычнасці да падрыву аўтамабіля ў цэнтры Данецка 9 снежня.
Паводле ФСБ, затрыманы ўстанавіў выбуховую прыладу пад дно аўтамабіля і дыстанцыйна зрабіў падрыў. У ФСБ паведамілі, што мужчына, асоба якога не раскрываецца, дзейнічаў па заданні Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.
У Следчым камітэце заявілі, што ўкраінскія спецслужбы абяцалі выканаўцу 10 тысяч долараў.
Джып узарваўся ў цэнтры Данецка 9 снежня, з-за чаго пацярпелі двое мясцовых жыхароў — мужчына і жанчына, паведаміў Следчы камітэт, не раскрываючы асоб пацярпелых. Афіцыйна імёны не называліся. Тэлеграм-каналы паведамілі, што пасля выбуху загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР Сяргей Еўсюкоў. Яго жонцы адарвала нагу
Ва Украіне на Еўсюкова была заведзеная крымінальная справа за датычнасць да гібелі ўкраінскіх палонных. 29 ліпеня 2022 года ў выніку выбуху ў калоніі — як выглядае, у памяшканне падклалі магутную выбухоўку — загінулі 53 украінскія ваеннапалонныя і яшчэ 130 атрымалі раненні.
Каментары