Здарэнні22

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

З'явіліся фоты, як унутры выглядаюць памяшканні гандлёвага цэнтра «Беларусь» у Віцебску, у якім учора 4 з паловай гадзіны не маглі патушыць пажар.

Фота: t.me/sudexpert_by

Колькасць пацярпелых падчас пажару павялічылася да 16 чалавек. З іх два — у цяжкім стане ў рэанімацыі з атручаннем чадным газам і дымам. Шмат людзей параніліся, калі выбівалі шкло і выбіраліся самі.

Фота: t.me/sudexpert_by

Пажар было складана патушыць праз гарэнне драўляных канструкцый і пластыку. 

Фота: t.me/sudexpert_by

Ініцыявана расследаванне прычын надзвычайнага здарэння. Міліцыя арганізавала кругласутачны нагляд за гандлёвым цэнтрам і маёмасцю, якая знаходзіцца там.

Фота: t.me/sudexpert_by

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле аб парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне шкоды ў буйным памеры.

Фота: t.me/sudexpert_by

Сітуацыю пракаментаваў таксама ўладальнік гандлёвага цэнтра Віктар Вялюга:

«Здарылася вялікая бяда, адбылося ўзгаранне, прычыну будзе вызначаць ужо следства. Усе арандатары павінны супакоіцца, мы зробім усё неабходнае, каб людзі не засталіся без магчымасці працаваць. Камусьці будуць дадзеныя ў найбліжэйшы час месцы ў іншых гандлёвых цэнтрах», — цытуе ягоныя словы БелТА.

Паводле Вялюгі, у гандлёвым цэнтры будзе праводзіцца рамонт.

«Пасля рамонту, натуральна, усе змогуць вярнуцца на свае працоўныя месцы, — запэўніў ён. — Па матэрыяльных каштоўнасцях мы нейкім чынам будзем вырашаць, каб пайсці насустрач і зрабіць або наданне без арэнды памяшканняў, або кампенсаваць. Але гэта трэба ўсё глядзець».

Каментары2

  • Ганьба
    14.12.2024
    О, мянты нарасследуюць. Як "тэракт" у Менскім метро.
  • ?
    15.12.2024
    Іскандер-м?

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў3

Мінчукі атрымалі балгарскую шэнгенскую візу, але за дзень да паездкі яе анулявалі4

Указ Трампа аб спыненні міжнароднай падтрымкі не тычыцца дапамогі Украіне ў сферы бяспекі6

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі16

У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ9

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не19

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава3

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →