Шмат драўляных канструкцый. Чаму ўскладнялася тушэнне пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску
«Пацярпелых ужо 16. Тры было цяжкія, з іх два цяжкія за кошт атручвання чадным газам і дымам. Вельмі шмат парэзаў, калі людзі самі спрабавалі выбрацца і разбівалі акно», — адзначыў Аляксандр Субоцін.
Пра стан пацярпелых і чым ускладнялася праца ратавальнікаў пры ліквідацыі пажару ў ГЦ «Беларусь», які адбыўся ў Віцебску 13 снежня, журналістам распавёў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, піша БелТА.
Кіраўнік рэгіёна абмаляваў сітуацыю з пацярпелымі. «Пацярпелых ужо 16. Тры было цяжкія, з іх два цяжкія за кошт атручвання чадным газам і дымам. Вельмі шмат парэзаў, калі людзі самі спрабавалі выбрацца і разбівалі акно», — адзначыў Аляксандр Субоцін.
Ён дадаў, што пацярпелі таксама два выратавальнікі, але іх жыццю ўжо нічога не пагражае.
Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ў пажарных была няпростая праца. «Дзесьці да ночы пажар быў затушаны. Ускладнялася тым, што там было вельмі шмат драўляных канструкцый, вельмі шмат пластыка», — распавёў Аляксандр Субоцін.
Учора на ліквідацыі пажару, які ахапіў 2 тысячы квадратных метраў, працавалі 90 работнікаў МНС і 21 адзінка спецтэхнікі. Прычына і абставіны здарэння высвятляла аператыўна-следчая група.
Пасля пажару ў гандлёвым цэнтры Віцебска медыцынская дапамога спатрэбілася 15 пацярпелым
Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны
Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску
«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА
Каментары