Здароўе33

Навукоўцы знайшлі ў сэрцы «міні-мозг». Што гэта азначае?

Дагэтуль лічылася, што біццё сэрца кантралюецца выключна нервовай сістэмай чалавека праз сігналы ад галаўнога мозгу. Але новае адкрыццё можа кардынальна змяніць уяўленне сусветнай навуковай супольнасці аб працы чалавечага сэрца.

Ілюстрацыйны малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту

Каманда шведскіх навукоўцаў з Каралінскага інстытута з дапамогай найноўшых метадаў геномнай і нейрафізіялагічнай візуалізацыі выявіла, што нервовая сістэма сэрца нашмат больш складаная, чым лічылася раней.

У сэрца ёсць нейронная сетка, убудаваная ў паверхневыя пласты яе сценак. Дагэтуль гэтая сетка лічылася простай структурай, якая перадае сігналы ад галаўнога мозгу. Цяпер навукоўцы дзякуючы найноўшым метадам геномнай і нейрафізіялагічнай візуалізацыі змаглі ўбачыць дэталёвую структуру нейроннай сеткі сэрца і прыйшлі да высновы, што яна па складанасці вельмі нагадвае міні-версію галаўнога мозга і аўтаномна кіруе жыццёва важнымі функцыямі арганізма чалавека.

Эксперыменты паказалі, што «міні-мозг» сэрца гуляе ключавую ролю ў кантролі за сэрцабіццём, падобна да таго, як галаўны мозг рэгулюе рух і дыханне чалавека. Даследчыкі выявілі некалькі тыпаў нейронаў у сэрцы, кожны з якіх выконвае розныя функцыі. Адзін з тыпаў непасрэдна адказвае за рэгуляцыю сардэчнага рытму, яго адаптацыю да фізічнай актыўнасці, стрэсаў і іншых зменаў у арганізме.

«Здольнасць сэрца самастойна кантраляваць пэўныя аспекты сваёй працы можа змяніць падыходы да лячэння і дыягностыкі захворванняў. Гэта адкрывае новае поле для вывучэння ў медыцыне і навуцы», — гаворыцца ў артыкуле навукоўцаў.

На думку даследчыкаў, наступным этапам стане вывучэнне таго, як гэтая сістэма ўзаемадзейнічае з галаўным мозгам і нервовымі цэнтрамі арганізма. Зразуменне гэтых механізмаў можа дапамагчы лепш зразумець і прадухіліць захворванні, звязаныя са збоямі ў працы сэрца.

Шведскае даследаванне не толькі адкрывае новыя гарызонты ў навуцы, але і выклікае больш шырокія развагі пра ўзаемасувязь унутраных сістэм чалавека. Сэрца, якое доўгі час лічылася выключна органам, падпарадкаваным мозгу, цяпер бачыцца больш складанай сістэмай, здольнай да аўтаномнай працы і самарэгуляцыі.

Каментары3

  • звычайны сын Божы
    15.12.2024
    Біялёгія робіць толькі першыя крокі і толькі ў хрысьціянскіх краінах, бо ТОЛЬКІ з Богам мы багі. Бо "Бог ёсьць любоў. Той, хто жыве ў любові, жыве ў Богу, і Бог у йім.", а хрысьціянства ёсьць ралігіяй любові, таму Бог і дае сваім дзецям ключы ад стварэння. "34. Ісус адказваў ім: ці ж не напісана ў законе вашым: «Я сказаў: вы багі»?
    35. Калі Ён назваў багамі тых, каму было слова Божае, і ня можа парушыцца Пісаньне, -
    36. ці Таму, Каго Айцец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце «блюзьнерыш», бо Я сказаў: Я Сын Божы?
    37. калі Я не твару дзеяў Айца Майго, ня верце Мне;
    38. а калі твару, дык калі ня верыце Мне, верце ўчынкам Маім, каб даведацца і паверыць, што Айцец ува Мне і Я ў Ім."
    "26. Бо ўсе вы сыны Божыя па веры ў Хрыста Ісуса;
    27. усе вы, хто хрысьціўся ў Хрыста, у Хрыста апрануліся!"
  • Редакции
    15.12.2024
    Ребята, я понимаю, что вы под впечатлением, как легко вы можете генерировать изображения, которые кажутся вам красивыми и профессионально выглядящами (любой специалист-иллюстратор, в том числе занимающийся генерациями, скажет, что результат убогий, уж поверьте). Но вставлять ai-генерации в научные статьи - это правило дурного тона. Как и в новостные статьи, иллюстрирующие реально происходившие события (поуглите, например, правила фотобанков по использованию ai в editorial). Ну сколько ж можно. Сначала это, потом можно на фактчекинге сэкономить ради быстроты подачи. Так можно и в нехту превратиться.
  • Жвір
    15.12.2024
    Я ж казаў, а мне адказвалі, што каханьне гэта хімія ў галаве, а не памкненьні сэрца... Во вам! Цяпер ясна, чаму людзі кажуць: "сэрца падказала". Цяпер ясна, дзе жыве душа.

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый2

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка паскорыць рух некаторых цягнікоў у абласныя цэнтры

У Віцебску пасля пажару ў ГЦ «Беларусь» ратавальнікі не знайшлі людзей у памяшканнях

Парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент прэзідэнту3

Беларускі аўтобусны перавозчык абвясціў пра зніжку 50 працэнтаў на шэраг замежных маршрутаў1

Шмат драўляных канструкцый. Чаму ўскладнялася тушэнне пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску4

«Зробім Расію зноў маленькай»: літоўку знялі з удзелу ў чэмпіянаце, за ёй пайшла і ўся зборная 48

Упершыню за доўгі час адбылася масавая атака дронаў на Украіну1

Стаў вядомы каляндар матчаў зборнай Беларусі ў адборы да ЧС-20262

Беларуска кажа, што ў Польшчы яе збіў былы добраахвотнік і сябар КР Аляксандр Камісараў. Той адмаўляе54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый2

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый

Галоўнае
Усе навіны →