Свет2

У Інданезіі гіганцкі пітон праглынуў жанчыну

Яе знайшлі праз дзень у жываце змяі.

Сеткаваты пітон. Ілюстрацыйнае фота: commons.wikimedia.org, Mariluna, CC BY-SA 3.0

50-гадовая маці чацвярых дзяцей па імені Фарыда знікла ў лесе, непадалёк ад свайго дома ў вёсцы Калемпанг у Інданезіі. Яна ішла на рынак, куды адправілася прадаваць гародніну са свайго агарода, піша Бі-бі-сі.

Муж Фарыды занепакоіўся, калі яна не вярнулася да ночы і падняў суседзяў, якія разам з ім узяліся за пошукі.

На наступны дзень яны знайшлі ў зарасніках гіганцкага шасціметровага пітона з вялікім уздуццем на жываце. Жыхары вёскі, западозрыўшы найгоршае, парэзалі тоўстую скуру рэптыліі і знайшлі жанчыну ў страўніку змяі.

Па словах старэйшыны вёскі Калемпанг, злавіць пітона і дастаць ахвяру з яго страўніка, дапамагалі жыхары некалькіх суседніх паселішчаў.

Гэта не першы выпадак нападу пітонаў на людзей у Інданезіі. У 2022 годзе 50-гадовая зборшчыца каўчуку была забітая і праглынутая цалкам пітонам ў правінцыі Джамбі на востраве Суматра.

Аднак падобныя выпадкі даволі рэдкія. З 2017 года ў Інданезіі такім чынам загінулі чатыры чалавекі, уключаючы жанчыну, якая была забітая пітонам на гэтым тыдні.

Пітоны заглынаюць ежу цалкам. Іх сківіцы злучаныя вельмі гнуткімі звязкамі, таму яны могуць абхапляць буйную здабычу.

Маладыя пітоны ядуць пацукоў і іншых дробных жывёл, а здабычай дарослых пітонаў могуць быць свінні і нават каровы.

Сеткаваты пітон — самая доўгая змяя ў свеце, яе памер звычайна перавышае 6,25 метра.

Сеткаватыя пітоны жывуць у Паўднёва-Усходняй Азіі. Яны выдатна плаваюць і часам заплываюць нават у адкрытае мора. Палююць яны звычайна ўвечары і ноччу, а дні праводзяць на дрэвах або ў пячорах.

Каментары2

  • Žvir
    08.06.2024
    Łuchta, pitony nie hłytajuć žančyn, bo tyja taksičnyja, duža.
  • Ac..
    09.06.2024
    Гэта стары анэкдот, ажыў мабыць (не пітон, анэкдот) і даплазаваў да бастыена беларушчыны

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Усе навіны →
Усе навіны

На наступным тыдні надворʼе зменіцца. Чаго чакаць?

Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі15

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства5

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца2

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі2

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну3

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Слава Камісаранка расказаў, як яго канцэрты чатыры разы мініравалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Галоўнае
Усе навіны →