Свет1717

Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог

За апошнія 48 гадзін Ізраіль нанёс каля 250 авіяўдараў па сірыйскай тэрыторыі з мэтай знішчэння ваеннага патэнцыялу зрынутага рэжыму, паведамляе Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека (SOHR).

 Ізраільскія салдаты сядзяць на танку ўздоўж так званай лініі Альфа, якая аддзяляе анексаваныя Ізраілем Галанскія вышыні ад Сірыі, 9 снежня 2024 г. Фота: AP Photo / Matias Delacroix

«Ізраіль знішчыў найважнейшыя вайсковыя аб'екты ў Сірыі, уключаючы сірыйскія аэрадромы і склады на іх, авіяцыйныя эскадрыллі, радары, ваенныя станцыі сувязі і мноства складоў зброі і боепрыпасаў у розных месцах у большасці сірыйскіх правінцый», — гаворыцца ў заяве арганізацыі, якая базуецца ў Брытаніі.

У прыватнасці, недалёка ад Латакіі Ізраіль нанёс удар па аб'екце СПА і пашкодзіў караблі сірыйскіх ВМС, а таксама ваенныя склады.

У Дамаску і яго наваколлях удары былі нанесены па ваенных аб'ектах, даследчых цэнтрах і кіраванні радыёэлектроннай барацьбы.

Ізраіль паведамляе, што пасля падзення рэжыму Асадаў яго дзеянні накіраваныя на «прадухіленне трапляння зброі ў рукі экстрэмістаў». 

ЦАХАЛ пашырыў наземную аперацыю — раней Армія абароны Ізраілю захапіла сірыйскую частку Галанскіх вышынь, але не спыніліся пасля гэтага. Паведамляецца, што яны ўжо дасягнулі прадмесцяў Дамаска. 

Ізраільскія танкі прасунуліся за межы буфернай зоны і дыслакаваліся каля паселішча Катана на поўдні Сірыі, перадае ліванскі тэлеканал Al Mayadeen. Населены пункт знаходзіцца за 21 км ад Дамаска. 

Ізраіль у заяве для Савета бяспекі ААН паведаміў, што «прыняў абмежаваныя і часовыя меры для супрацьдзеяння пагрозам», але «не ўмешваецца ў канфлікт паміж сірыйскімі ўзброенымі групоўкамі, які працягваецца».

Каментары17

  • Крывавы сіянізм
    10.12.2024
    Жыды на танках кінуліся захопліваць сірыйскія землі. Не кажыце потым, што Ізраіль - ахвяра агрэсіі, а не агрэсар.
  • Ізгаіль
    10.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Лявон
    10.12.2024
    Кожная жаба туды лезе

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →