Пасля інфармацыі пра допыты айцішнікаў, якія данацілі ў BYSOL у 2020 годзе, беларуская супольнасць устрывожылася. Распавядаем, як спецслужбы Беларусі знаходзяць ахвярадаўцаў, як зразумець, што вы ў небяспецы, і як абараніцца ў будучыні.
Ахвяраванні з беларускіх картак
У большасці выпадкаў данаціць з вашай уласнай беларускай карткі — гэта небяспечна, і сілавікі бачаць такія ахвяраванні.
Да прыкладу, BYSOL выкарыстоўвае плацёжную сістэму Stripe. Пры пераводзе праз Stripe банку і, адпаведна, сілавікам бачны як сума, гэтак і атрымальнік плацяжу. Тое самае – і праз ахвяраванні праз PayPal.
Ці бяспечна рабіць ахвяраванні праз Stripe?
З Patreon і Facebook усё складаней. Там банк бачыць толькі факт і суму перавода, але не канкрэтнага адрасата. Але застаецца небяспека, што ваша ахвяраванне было публічным, яго паспелі заскрыншоціць спецслужбы або што яны здолеюць атрымаць доступ да вашага акаўнта падчас затрымання ці выкліку на гутарку.
Калі вы данаціце праз сэрвісы кшталту Patreon, то пераканайцеся, што да іх не атрымаюць доступ сілавікі. Да прыкладу, вы можаце стварыць асобны акаўнт на Facebook ці Patreon і зрабіць аднаразовы данат, не ўваходзячы ў яго болей, або прасіць рабіць гэта вашых сяброў за мяжой з замежных картак.
Ахвяраванні з замежных картак
Калі картка выпушчаная расійскім банкам, то гэта амаль так жа небяспечна, як і з беларускай — хутчэй за ўсё, такія ахвяраванні могуць убачыць беларускія спецслужбы.
Карткі еўрапейскіх ці іншых замежных банкаў з краін, якія не надта актыўна супрацоўнічаюць з беларускімі ўладамі, значна больш надзейныя. Беларускія ўлады ўвогуле не бачаць, калі вы робіце ахвяраванне.
Галоўная небяспека — у затрыманні. Калі вас затрымаюць і праз вашы гаджэты атрымаюць доступ да вашай фінансавай гісторыі, то амаль дакладна здолеюць зразумець, куды вы ахвяравалі грошы.
Адзіны выхад — выдаляць гісторыю вашых аперацый. Таксама лепш не захоўваць картку дома і не мець інтэрнэт-банкінгу ў вашым смартфоне. Можаце папрасіць сябра ці сваяка за мяжой, якому вы сапраўды можаце давяраць, кіраваць вашым замежным рахункам.
Данаты крыптавалютай
Тут таксама ўсё няпроста. У артыкуле пра куплю крыптавалют мы пісалі, што частка біржаў патрабуе ад вас ідэнтыфікацыю асобы. Вы перадаяце асабістыя звесткі ў «чорную скрыню» — і іхні далейшы лёс залежыць выключна ад сумленнасці адміністратараў праекта.
Да прыкладу, на сайце беларускай біржы currency.com пішацца, што біржа дзейнічае згодна з беларускімі законамі (чытайце тут і тут). Ці магчыма такое, што яна выдасць вашы асабістыя звесткі? Мы не ведаем, але варта быць асцярожнымі з ахвяраваннямі з currency.com на «экстрэмісцкія» ініцыятывы, асабліва — з беларускай карткі.
Але амаль дакладна выдасць вашы даныя амаль любая з расійскіх крыптавалютных біржаў. Будзьце асцярожныя пры выбары сэрвісу для куплі крыптавалюты.
Калі вы данаціце крыптавалютамі, то лепш абіраць сэрвісы, якія не патрабуюць ад вас ідэнтыфікацыі асобы, і запытваць данат наўпрост на рахункі, на якія вы хочаце ахвяраваць. А калі вы рэгіструецеся з Расіі, то важна, каб яны не былі звязаныя з беларускімі ці расійскімі ўладамі.
Каб абараніць сябе, калі вы ўжо рабілі ахвяраванне, паклапаціцеся пра тое, каб да вашага акаўнта не маглі атрымаць доступ сілавікі — перастварыце яго (крыптакашалёк або акаўнт) або перадайце на захаванне вашым сябрам у замежжы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
информацы из первых, как гриццо рук
да, шэу?