Грамадства55

Польскі суд завочна арыштаваў трох беларускіх функцыянераў па справе аб рэйсе Ryanair

Акруговы суд у Варшаве завочна арыштаваў трох грамадзян Беларусі па справе аб рэйсе Ryanair Афіны — Вільня, які быў пасаджаны ў Беларусі 23 мая 2021 года пад падставай наяўнасці выбуховага прыстасавання. Тады былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Ілюстрацыйнае фота

Пастанова аб завочным арышце была прынятая 4 верасня. Яна тычыцца былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка змены кантролю Яўгена Цыганова, а таксама неназванага афіцэра КДБ высокага рангу, піша Reform.news.

Нацыянальнай пракуратурай прад'яўлена абвінавачанне ў акце тэрору: узяцце падманам пад кантроль самалёта Ryanair (арт. 166 КК Польшчы) і незаконнае пазбаўленне волі пасажыраў і членаў экіпажа (арт.180 КК Польшчы).

У публікацыі гаворыцца, што ўстанавіць абставіны пасадкі самалёта дапамог 42-гадовы дыспетчар, якія ўцёк у Польшчу з каштоўнымі доказамі, у тым ліку запісамі з Цэнтра кантролю за палётамі, зробленымі на тэлефон. Следства на працягу трох гадоў вяла Нацыянальная пракуратура і Агенцтва ўнутранай бяспекі.

У канцы 2021 года ў New York Times з'явіўся артыкул пра авіядыспетчара Алега Галегава, які пакінуў Беларусь і даў паказанні па справе аб самалёце Ryanair. Пасля гэтага Нацыянальная пракуратура Польшчы апублікавала прэс-рэліз, у якім гаварылася, што выяўлены непасрэдны сведка ўсіх падзей. Пракуроры тады паведамілі, што прыйшлі да высновы, што 23 мая 2021 года ў дыспетчарскай у аэрапорце «Мінск» знаходзіўся супрацоўнік КДБ Беларусі, які і прыняў рашэнне аб пасадцы самалёта ў Мінску. Паведамляецца, што ён пры гэтым быў на сувязі з яшчэ адным чалавекам, якому дакладваў аб усіх дзеяннях. У рэчаіснасці небяспека рэйсу не пагражала.

Пазней Станіслаў Жарын, які на той момант займаў пасаду прэс-сакратара міністра — каардынатара спецыяльных службаў Польшчы, апублікаваў прэзентацыю пра польскае расследаванне інцыдэнту.

Тады ў сувязі з пасадкай самалёта было названа імя кіраўніка Белаэранавігацыі Леаніда Чуро. Паводле версіі польскага боку, Чура прыйшоў у залу кантролю з супрацоўнікам спецслужбаў і пакінуў яго. Супрацоўнік спецслужбы праінфармаваў дыспетчараў, што на борце самалёта Ryanair знаходзіцца бомба і ён павінен сесці ў Мінску.

Каментары5

  • Жвір
    06.09.2024
    Вы ідыёт(ка) ?
  • ІМЯ
    06.09.2024
    А чаму не арыштавалі адправіцеля мэйла з пратонмэйлу? І вы ўсе яго ведаеце,ён яшчэ фотачкі пратасевіча ў аўтобусе пасля прызямлення настойліва посціў, каб дакладна гэбня не праглядзела.
  • Сымон
    06.09.2024
    Ганьба, вы так абураецеся, нібыта справа тычыцца вашых уласных грошаў. Калі вы такі талентавіты - збярыце грошы, знайдзіце донараў, найміце каманду з першакласных юрыстаў, правядзіце PR-кампанію ў польскіх СМІ - і неўзабаве ўсіх арыштуюць.

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску сёння адзначылі Дзень горада ФОТЫ36

Мінскую школьніцу збілі проста на жоўта-белым пераходзе4

У Мінску мужчына пераходзіў вуліцу абы-дзе і загінуў1

Былы каліновец запусціў уласны брэнд. Сродкі пойдуць на дапамогу21

Беларус намаляваў на саламяных цюках пад Астраўцом карціну ВІДЭА2

Украіна падала саюзнікам спіс цэляў, па якіх хацела б біць дальнабойнымі ракетамі2

Нечакана для сябе сёстры-блізняты Груздзевы высветлілі, што маюць розныя нацыянальнасці38

Расійскі бацька пайшоў ваяваць ва Украіну пасля гібелі там сына, але першым пахавалі яго самога17

«Калі перайшоў на Videobel па спасылцы». Найлепшыя твіты тыдня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →