Аўто1515

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?

Расказваем, як паставіць на ўлік у Літве машыну з Беларусі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Хто можа зарэгістраваць аўто ў Літве?

Беларусы, якія жывуць у Літве па часовым або пастаянным ДНЖ, маюць права паставіць свае беларускія аўтамабілі на літоўскі ўлік. Калі ДНЖ яшчэ няма, то атрымаць літоўскія нумары не атрымаецца.

Першы важны момант, на які варта звярнуць увагу, гэта дата рэгістрацыі вашага аўтамабіля ў Беларусі. Аўтамабіль павінен быць куплены вамі мінімум за 6 месяцаў да даты пераезду ў Літву, калі быць дакладней, даты атрымання ДНЖ.

Першыя крокі

Рэгістрацыяй транспартных сродкаў у Літве займаецца Regitra (аналаг нашага рэгістрацыйнага аддзялення ДАІ).

Але паколькі ваш аўтамабіль лічыцца таварам з трэціх краін, перад рэгістрацыяй неабходна прайсці экспертызу на адпаведнасць аўтамабіля еўрапейскім стандартам.

Экспертызу праводзіць арганізацыя пад назвай Tuvlita. За легкавы аўтамабіль трэба заплаціць 90 еўра. Калі ваш аўтамабіль ад пачатку быў прызначаны для еўрапейскага рынку, то працэдуру можна назваць фармальнай.

Калі вы ўласнік аўто з ЗША, машыну трэба будзе даабсталяваць супрацьтуманнай фарай на тыльнай частцы аўто.

Пасля экспертызы трэба прайсці тэхагляд, кошт паслугі — 23 еўра. Ён трохі адрозніваецца ад беларускага тэхагляду, але неістотна.

Наступны этап — купля літоўскай страхоўкі. Яна мусіць быць выпісаная да таго, як вы будзеце падаваць дакументы ў Regitra. 

У залежнасці ад страхавой кампаніі яна можа каштаваць ад 150 да 300 еўра на год.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што далей

Маючы на руках сертыфікат адпаведнасці аўто еўрапейскім стандартам (экспертызу), тэхагляд і страхоўку, можна адпраўляццца на зверку VIN-нумару і падачу дакументаў на выдачу тэхпашпарту. 

Выдаткі на рэгістрацыю (тэхпашпарт і нумары) складаюць каля 35 еўра.

У залежнасці ад узроўню экалагічнасці аўто, з вас могуць узяць экалагічны падатак. Яго сума залежыць ад аб'ёмаў шкодных выкідаў і можа складае ад 13,5 да 540 еўра. За новыя і больш-менш сучасныя аўтамабілі падатак нулявы.

Падатак на шкодныя выкіды трэба плаціць толькі адзін раз пры пастаноўцы на ўлік. Штогадовага падатку на аўто ў Літве няма.

Нягледзячы на тое, што працэдура пастаноўкі на ўлік беларускага аўтамабілі можа здавацца складанай, змяніць краіну прапіскі можна за адзін дзень.

Беларусы, якія нядаўна праходзілі гэтую працэдуру кажуць, што на ўсё сыходзіць 4-5 гадзін.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што з беларускім тэхпашпартам і нумарамі?

Беларускі тэхпашпарт забірае Regitra. З нумарамі, як паказвае практыка, можа быць па-рознаму. У адных іх забіраюць на захоўванне разам з тэхпашпартам, а іншым пакідаюць на руках.

Калі беларус раптам захоча вярнуць аўтамабілю беларускую прапіску, то з гэтым няма праблем. Уласніку трэба будзе зноў звярнуцца Regitra, зняць аўтамабіль з літоўскага ўліку, пасля чаго яму вернуць беларускія дакументы і нумарныя знакі.

Паколькі атрыманне літоўскіх нумароў не азначае аўтаматычнае зняцце аўтамабіля з уліку ў Беларусі, вам давядзецца штогод плаціць за яго транспартны падатак на радзіме. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ці існуюць нейкія абмежаванні?

Паколькі пры такой рэгістрацыі аўто беларусы вызваляюцца ад аплаты мытных плацяжоў, беларускія аўтамабілі на літоўскай рэгістрацыі нельга прадаваць цягам 12 месяцаў ад даты першай рэгістрацыі ў Літве.

Калі вы захочаце прадаць аўтамабіль раней, то гэта зрабіць магчыма, але давядзецца заплаціць 10% мыта і 21% ПДВ.

Каментары15

  • Сергей
    20.07.2024
    Спасибо огромное за статью. Очень хотелось бы почитать аналогичную со всеми ставками для Польши. Спасибо
  • шосцык
    20.07.2024
    где вы были 3 года ? что в головах у тех кто ездит на номерах гулага живя в ЕС???
  • Летува не Літва
    20.07.2024
    Іншых клопатаў, як змены нумару, у беглых бедаруссаў -баягузаў няма.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць5

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць5

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →