Грамадства55

Для сабачак і коцікаў. Ці засяліліся ў новую рэзідэнцыю Лукашэнкі дабрачынныя фонды?

Год таму стала вядома, што ў Мінску будуюць новую багата абстаўленую рэзідэнцыю. Лукашэнка адхрышчваўся ад яе і прапаноўваў аддаць яе арганізацыям, якія сам жа і зачыніў. Што адбылося за год з новай рэзідэнцыяй? 

Будынак па Чырвонаармейскай вуліцы, 15, які, верагодна, мусіць стаць рэзідэнцыяй старшыні Усебеларускага народнага сходу. Фота: «Яндэкс Карты»

Летась у сваім расследаванні «Белпол» расказаў пра будынак былой лечкамісіі па вуліцы Чырвонаармейскай, які быў рэканструяваны ў раскошную рэзідэнцыю. Супрацоўнікі «Белпола» атрымалі сотні дакументаў, якія тычыліся будоўлі, у тым ліку дэталёвыя планы, дызайн-канцэпцыі, кантракты, дамовы аб пастаўках, каштарысы на закупы. Крыніцай фінансавання рэканструкцыі быў дзяржаўны бюджэт.

На першым паверсе была задумана VIP-зона адпачынку са спа, саўнай, прыборамі «штучнае сонца», душам уражанняў і нават снегагенератарам. Другі паверх адведзены пад працоўныя памяшканні. На трэцім паверсе прадстаўнічыя памяшканні з дарагімі вітражамі, а таксама кабінет загадкавага кіраўніка з апартаментамі. Нарэшце на чацвёртым паверсе размяшчаліся кабінеты для персаналу, у тым ліку ахоўніка і асабістага доктара. Найбольш звяртаў на сябе ўвагу кабінет, які быў абсталяваны па прыкладзе кабінета Лукашэнкі ў цяперашняй ягонай рэзідэнцыі ў Палацы Незалежнасці.

«Кабінет кіраўніка» ў рэканструяваным будынку па Чырвонаармейскай падобны да кабінета Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці. Скрыншот з відэа «Белпола»

Уражвалі і меры бяспекі. Пры рэканструкцыі была знішчана ўся гістарычныя агароджа ўздоўж вуліц Янкі Купалы, Першамайскай і Чырвонаармейскай. На яе месцы з’явілася новая — удвая вышэйшая. Толькі з боку вуліцы Янкі Купалы сёння можна налічыць не менш за 7 камер відэаназірання. А яшчэ два пасты аховы і кантрольна-прапускны пункт з боку Чырвонаармейскай вуліцы. Такія меры бяспекі патрэбныя для аховы толькі аднаго цела ў Беларусі.

У будынку, якія беларускія ўлады не прызнаюць новай рэзідэнцыяй Лукашэнкі, прадпрынятыя надзвычайныя меры бяспекі. Фота: Tochka.by

Па інфармацыі «Нашай Нівы», будынак былога аддзялення афтальмалогіі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра (гэта значыць, прэзідэнцкай бальніцы) — гэта ў задуме рэзідэнцыя старшыні Усебеларускага народнага сходу. Такую новую пасаду Аляксандр Лукашэнка прапісаў у Канстытуцыі ў 2022 годзе. Уладальнік гэтай пасады мае паўнамоцтвы кантраляваць прэзідэнта краіны, што дало падставы меркаваць, што яна задуманая пад самога Лукашэнку на перыяд, калі ён пастарэе і захоча перадаць уладу падкантрольнаму сабе пераемніку.

Аднак тады Лукашэнка пачаў апраўдвацца, што ў краіне, маўляў, пачынаецца электаральная кампанія (выбары ў парламент), таму варожыя сілы актывізаваліся і спрабуюць укусіць у тым ліку і яго, хоць ён, маўляў, у дэпутаты і не ідзе.

Будынак па Чырвонаармейскай вуліцы, 15 на этапе рэканструкцыі. Фота: «Наша Ніва»

Паводле версіі Лукашэнкі, стары будынак, як ён сцвярджае, «рэабілітацыйнага» аддзялення бальніцы ягонае Упраўленне справамі адрамантавала, і ён даручыў «на другіх паверхах усе фонды, якія мы закрылі, сабачак лячылі, катоў, дабрачынныя і гэтак далей сабраць пад адзін дах». Рэзідэнцый, маўляў, у яго і без таго хапае, і яму без розніцы, дзе працаваць.

Самі па сабе словы Лукашэнкі, што ў будынак заселяць фонды, якіх больш не існуе дзякуючы ягонай палітыцы, аксюмаран. Ніякія закрытыя ім фонды не былі адноўленыя, гэта проста немагчыма ў сённяшняй Беларусі, а на іх месца не прыйшлі іншыя.

У адказ на расследаванне прапагандысты сталі прасоўваць інфармацыю пра тое, што ў будынку на вуліцы Чырвонаармейскай, 15 размясціўся лукашэнкаўскі «Фонд Першага», зарэгістраваны быццам бы яшчэ 25 кастрычніка 2022. Пра ягоныя мэты распавёў і сам Лукашэнка, патлумачыўшы, што фонд яшчэ не дзейнічае і грошай пакуль не мае.

Але пасля гэтай інфармацыйнай контратакі, якая адбылася ў пачатку кастрычніка 2023 года, фонд з такой назвай больш ні разу не згадваўся ў публічнай прасторы. Дабрачынная арганізацыя не мае ні сайта, ні старонак у сацсетках, ні кантактаў, па якіх з ёй можна звязацца для атрымання абяцанай дапамогі.

Новы ўчастак вакол меркаванай рэзідэнцыі Лукашэнкі створаны ў маі 2024 года і ўключае ў сябе будынак, у якім раней размяшчалася аператыўна-тэхнічная служба Аператыўна-аналітычнага цэнтр пры прэзідэнце. Скрыншот з кадастравай карты Беларусі

У маі 2024 года быў зацверджаны новы зямельны ўчастак, які пашырыў межы рэзідэнцыі: ён ахапіў не толькі тэрыторыю былой лечкамісіі, але і так званы дом Офлі па вуліцы Янкі Купалы, 5. Паводле інфармацыі «Белпола», у гэтым будынку размяшчалася аператыўна-тэхнічная служба Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.

Звычайна для зручнасці гаспадарання розныя дзяржаўныя ўстановы, размешчаныя ў асобных будынках, маюць і асобныя зямельныя ўчасткі. Выключэнне складаюць выпадкі, калі некалькі ўстаноў займаюць адзін будынак. Хутчэй за ўсё, сёння абодва будынкі ў межах зямельнага ўчастка займае адна і тая ж установа.

З моманту завяршэння рэканструкцыі ўжо мінуў год. Сёння ніводная арганізацыя, калі не лічыць пустышкі пад назвай «Фонд Першага», не зарэгістравана па адрасе вул. Чырвонаармейская, 15.

Аляксандр Косінец, былы памочнік Лукашэнкі, ужо паўгода кіруе «папяровым» дзяржаўным органам. Фота: скрын відэа БТ

Таксама ў якасці свайго гэты адрас афіцыйна не пазначала аніякая дзяржаўная ўстанова. З Усебеларускім народным сходам, які пазіцыянуецца як найвышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя, гэтаму самаму народу ніяк не звязацца — у яго няма ні адраса, ні электроннай пошты. У сістэме «обращения.бел» ён не зарэгістраваны, а сайт vsebel.by, запушчаны ў канцы 2020 года, перастаў адкрывацца ў першай палове 2021 года. 

Калі УНС існуе не толькі на паперы, то прынамсі намеснік старшыні сходу, пасаду якога займае Аляксандр Косінец, і ягоны сакратарыят мусяць дзесьці ўвесь час працаваць паміж пасяджэннямі, не выключана, што якраз у новай рэзідэнцыі. 

Выгляд рэзідэнцыі з боку Чырвонаармейскай вуліцы. Фота: «Яндэкс Карты»

24 красавіка 2024 года Лукашэнка быў выбраны старшынёй Усебеларускага народнага сходу. Але паколькі гэтую пасаду ён сумяшчае з пасадай прэзідэнта, неабходнасці ў асобнай рэзідэнцыі для старшыні УНС пакуль няма. Зусім не выпадкова, што ў рэканструяваны будынак у цэнтры сталіцы дагэтуль не заехалі не толькі «коцікі і сабачкі», але і якая-небудзь дзяржаўная ўстанова. Пусты будынак чакае, калі ў яго заедзе сапраўдны гаспадар. 

Новая агароджа і альтанка ў выглядзе ратонды за 150 тысяч рублёў, у парку перад новай рэзідэнцыяй. Фота: «Яндэкс Карты»

Ужо ў наступным 2025 годзе, найбольш верагодна, што 23 лютага, у Беларусі адбудуцца чарговыя прэзідэнцкія выбары.

З улікам пустуючай рэзідэнцыі і нядаўняга ўвядзення ў Крымінальны кодэкс новага артыкула, які прадугледжвае да 8 гадоў зняволення за пагрозы былому прэзідэнту і членам яго сям'і, тэарэтычна можна высоўваць прагноз, што Лукашэнка мог бы не ісці на выбары, пакінуць пасаду прэзідэнта і застацца толькі старшынёй УНС. Аднак ніякіх сур'ёзных сведчанняў на карысць гэтай версіі няма.

Зрэшты, Лукашэнка нічога не губляе і ад варыянту, калі ягоная новая рэзідэнцыя яшчэ некалькі гадоў прастаіць закансерваванай, пакуль ён яшчэ будзе сядзець на двух крэслах.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Mikhail Metzel Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Каментары5

  • Шахер-махер
    06.09.2024
    Нагадаю, што гэты хлуслівы ўзурпатар публічна абяцаў правесці новыя выбары і сысці. Пад гэтыя абяцанкі ён і замуціў "усебеларускі народны сход". А цяпер ужо можна і не гуляць у тую гульню.
  • Лжэц, лжэц
    06.09.2024
    Сабачкі, коцікі... Гэты палітычны шулер ужо нават схлусіць нармальна не можа.
  • Ганьба
    06.09.2024
    19 рэзідэнцыя, Гэта сабачка і гадзюкі.

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі брамнік «Віслы» даведаўся, што ў яго будзе хлопчык, у незвычайнай абстаноўцы ФОТА

У Мінску раніцай на гадзіну спыніліся трамваі

У Італіі беларуса затрымалі ва ўзламанай ім кватэры

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 7

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву66

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята26

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Галоўнае
Усе навіны →