Грамадства44

«Заснулі на Каліноўскага, прачнуліся на Машэрава». У Кобрыне за ноч прыбралі паказальнікі з прозвішчам Каліноўскі ВІДЭА

Мясцовы савет дэпутатаў вырашыў перайменаваць вуліцу Каліноўскага. У грамадскім абмеркаванні паўдзельнічалі ўсяго 19 чалавек.

У Кобрыне вуліцу Каліноўскага перайменавалі ў вуліцу Машэрава. У сваю чаргу былая вуліца Машэрава ў горадзе цяпер называецца Яловая. Мясцовыя жыхары распавялі ў тыктоку, што паказальнікі памянялі за адну ноч.

«Заснулі на Каліноўскага, прачнуліся на Машэрава», — кажа аўтар відэа.

@loveronik Кобрин,Беларусь #городабелоруси #новостьбеларусь ♬ оригинальный звук - Loveronik

Рашэнне аб перайменаванні вуліцы Савет дэпутатаў прыняў 26 чэрвеня па прапанове райвыканкама. Перад гэтым чыноўнікі правялі так званае грамадскае абмеркаванне гэтай ідэі.

У гэтым абмеркаванні ў горадзе з насельніцтвам 52 тысячы ўзялі ўдзел 19 чалавек — менавіта столькі электронных зваротаў паступіла ў выканкам.

З іх 12 чалавек падтрымалі прапанову перайменаваць вуліцу Каліноўскага, шэсць выступілі супраць. Яшчэ два чалавекі падтрымалі перайменаванне вуліцы Машэрава ў Яловую.

Каментары4

  • здраднікі
    19.07.2024
    Чым райвыканкам абгрунтаваў сваё рашэнне аб перайменні вуліц? Якая была ў гэтым патрэба? Тым больш калі вуліца Машэрава ўжо была? Гэта альбо ідыятызм, альбо наўмыснае знішчэнне беларускай гістарычнай памяці. Па ўсім бачна што другое.
  • ass
    20.07.2024
    здраднікі , а вы пакажыце хоць аднаго лукашыста, які не зьнішчае беларускую гісторыю ці культуру? Яны дзеля пайкі і выслугі перад фюрэрам гатовы зьнішчыць усё беларускае на карню.
  • Поляк, нищий и немытый сантехник из Нью Йорка
    20.07.2024
    Как?Кобрын - не пше наш?А куды жа мне вазврщацца?

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай12

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі падлетак пашкодзіў 11 машын на паркоўцы

Удар па Палтаве, у выніку якога загінула больш за 50 чалавек. Чаму адбылася трагедыя?6

Цэнтру беларускай культуры ў Вільні пабілі шыбы5

Колькі беларусаў былі ў Еўропе за апошнія пяць гадоў? Нават не траціна16

Ціханоўская: Максім Знак заўсёды здзіўляў здольнасцю аб’ядноўваць у сабе мяккасць з нязломнасцю характару5

Беларусаў заклікаюць перадаваць на дапамогу Курскай вобласці Расіі ўсё: і трусы са шкарпэткамі, і нават муку22

Элтан Джон часткова страціў зрок

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?1

Драўляныя домікі для дзяцей пачалі прадаваць у Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай12

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай

Галоўнае
Усе навіны →