Свет11

У Італіі журналістку аштрафавалі за жарты пра рост прэм'ер-міністра Мелоні — гэта палічылі бодышэймінгам

Журналістка назвала Джорджу Мелоні «маленькай жанчынай ростам 1,2 метра».

Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні. Фота: Massimo di Vita / архіў Massimo Di Vita / партфель Mondadori праз Getty Images

Італьянская журналістка Джулія Картэзэ была аштрафаваная судом на 5 тысяч еўра за жарты пра рост прэм'ер-міністра Джорджы Мелоні. 

На думку суда, адразу два допісы журналісткі ў інтэрнэце былі абразлівымі, піша BBC.

Картэзэ і Мелоні ўступілі ў пікіроўку ў сеціве яшчэ ў 2021 годзе, калі апошняя была ў апазіцыі. Спачатку Картэзэ апублікавала здымак, на якім Мелоні стаіць побач з партрэтам Беніта Мусаліні. Палітык тады прыгразіла пайсці ў суд з-за фэйкавай фатаграфіі.

Картэзэ фота выдаліла, прызнаўшы, што на арыгінальным здымку партрэта не было. Аднак журналістка заявіла, што Мелоні ёй пагражала.

«Вы мяне не запалохаеце, Джорджа Мелоні. Акрамя таго, ваш рост усяго 1,2 м. Я нават не бачу вас», — напісала Картэзэ ў адным з пастоў. У іншым журналістка назвала палітыка «маленькай жанчынай».

Па даных італьянскіх СМІ, рост Мелоні — 163 см. Суд прызнаў допісы Картэзэ бодышэймінгам — і абавязаў яе выплаціць прэм'ер-міністру 5 тысяч еўра.

Мелоні заявіла, што накіруе сродкі на дабрачыннасць. Картэзэ ж канстатавала, што ва ўрада Італіі «ёсць праблемы са свабодай слова». Пры гэтым журналістка не паведамляла, ці будзе абскарджваць рашэнне суда.

Каментары1

  • Белорусский силовик
    19.07.2024
    Кортезе за оскорбление высшего должностного лица надо осудить на 8 лет и отправить отбывать наказания в Белоруссия.

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай14

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай

Усе навіны →
Усе навіны

Цэнтру беларускай культуры ў Вільні пабілі шыбы5

Колькі беларусаў былі ў Еўропе за апошнія пяць гадоў? Нават не траціна17

Ціханоўская: Максім Знак заўсёды здзіўляў здольнасцю аб’ядноўваць у сабе мяккасць з нязломнасцю характару6

Беларусаў заклікаюць перадаваць на дапамогу Курскай вобласці Расіі ўсё: і трусы са шкарпэткамі, і нават муку26

Элтан Джон часткова страціў зрок

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?1

Драўляныя домікі для дзяцей пачалі прадаваць у Беларусі3

Віляйчук стварае незвычайныя рэчы з эпаксіднай смалы

Уласніца салона прыгажосці адмовілася запісвацца ў міліцэйскім «пакаяльным» відэа. А цяпер расказала, як гэта было24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай14

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай

Галоўнае
Усе навіны →