Грамадства11

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт

Прэс-служба расійскай акупацыйнай адміністрацыі ўкраінскай Запарожскай вобласці выдае паездку ў Беларусь і сустрэчу з прарасійскім актывістам Сяргеем Лушчом за афіцыйны візіт. Такое паведамленне з'явілася ў тэлеграм-канале калабарантаў, піша Reform.news.

Фота: souyz.by

«У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве, з 22 па 26 ліпеня адбудзецца рабочая паездка дэлегацыі ад Запарожскай вобласці з бізнэс-місіяй у Рэспубліку Беларусь. Мэтай візіту з'яўляецца ўмацаванне эканамічных адносін у сферы гандлю, інвестыцый», — гаворыцца ў паведамленні.

Насамрэч, гаворка ідзе пра пагадненне з грамадскім аб'яднаннем «Рух Саюз» і маргінальным прарасейскім актывістам Сяргеем Лушчом. Лушчу і кампаніі нават лукашэнкаўскія ўлады не дазволілі зарэгістраваць сваю партыю, і замест яе ён змог адкрыць аб'яднанне.

«Рух Саюз» удакладняе, што менавіта яны заключылі пагадненне з так званым «Дэпартаментам ўнутранай палітыкі адміністрацыі губернатара і ўрада Запарожскай вобласці».

У дэлегацыю ўвойдуць калабаранты Дзяніс Леўчанка — «дарадца, намеснік губернатара Запарожскай вобласці па ўнутранай палітыцы, каардынатар бізнэс-місіі» і Віталь Ярчук — «дарадца губернатара Запарожскай вобласці», а таксама прадстаўнікі ТАА «Світанак», ТАА «МДК» (Святлана Агафонава), ТАА «Мелітопальскі завод турбакампрэсараў» (Яўгена Вараб'ёва), ТАА «Ліцейная кампанія «Мелт», завода «Прамтара», завода «АЗМОЛ», завода «Бярдзянскія жняяркі».

«Візіт плануецца выкарыстоўваць у якасці пляцоўкі для дыялогу па ключавых рэгіянальных і глабальных пытаннях пашырэння гандлёвых сувязяў, выбудоўвання еўразійскіх вытворчых і транспартна-лагістычных ланцужкоў, выпрацоўкі шляхоў рэалізацыі сумесных інвестыцыйных і інфраструктурных праектаў, фарміравання кампетэнтнага кадравага рэзерву і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва», — паведамляе ГА «Рух Саюз».

Дэлегацыя хоча наведаць Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі, Беларускую гандлёва-прамысловую палату, а таксама шэраг прамысловых прадпрыемстваў Мінска, Барысава, Бабруйска, Гомеля, Ліды.

Па выніках візіту адбудзецца абавязковая ў такіх выпадках прэс-канферэнцыя.

Каментары1

  • Дрон
    19.07.2024
    Заканная цэль для знішчэння разам з крамлёўскімі калабарантамі

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай14

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі падлетак пашкодзіў 11 машын на паркоўцы

Удар па Палтаве, у выніку якога загінула больш за 50 чалавек. Чаму адбылася трагедыя?7

Цэнтру беларускай культуры ў Вільні пабілі шыбы5

Колькі беларусаў былі ў Еўропе за апошнія пяць гадоў? Нават не траціна17

Ціханоўская: Максім Знак заўсёды здзіўляў здольнасцю аб’ядноўваць у сабе мяккасць з нязломнасцю характару6

Беларусаў заклікаюць перадаваць на дапамогу Курскай вобласці Расіі ўсё: і трусы са шкарпэткамі, і нават муку26

Элтан Джон часткова страціў зрок

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?1

Драўляныя домікі для дзяцей пачалі прадаваць у Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай14

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай

Галоўнае
Усе навіны →