Грамадства22

Палітзняволены Максім Знак трапіў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Вацлава Гавэла

Адвакат, палітвязень і літаратар Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою», якая выдаецца адважнаму пісьменніку ў небяспецы і арганізуецца Цэнтрам Вацлава Гавэла.

Прэмія адзначае аўтараў выдатных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць мужнасць у іншадумстве і зазналі несправядлівы пераслед за сваю адкрытую абарону дэмакратыі і правоў чалавека, паведамляе Беларускі ПЭН.

Максім Знак — адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях. Аўтар кнігі дакументальнай прозы «Зэкамерон», якая нядаўна была перавыдадзеная.

Разам з беларускім аўтарам у кароткі спіс прэміі «Парушэнне спакою» увайшлі яшчэ 3 аўтары: уйгурская пісьменніца і былая палітзняволеная Саюнгуль Чанішэф, індыйская актывістка Арундаці Рой (Індыя) і іранскі рэпер Таамадж Салехі.

У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітры Строцаў.

Каментары2

  • Чытач-літэратуравед
    18.07.2024
    Хто гэта такі? Увогуле першы раз чую пра пісацеля Максіма Знака.
  • Крытык
    19.07.2024
    Чытач-літэратуравед, так пашырайце свой кругагляд

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года6

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант патлумачыў, навошта яму яшчэ адзін тэлеканал5

На волю выйшаў палітвязень Аляксей Кірэеў

Паўла Дурава заўважылі з яго дамай на шпацыры ў Парыжы5

Кім Філбі: як савецкі суперагент пасылаў беларусаў на смерць і расколваў беларускую эміграцыю14

Расія каардынавала ў Малі акт адплаты супраць сем'яў паўстанцаў, датычных да атакі на вагнераўцаў1

У Бабруйску аўто правалілася пад асфальт ФОТЫ4

Дачнікі пад Гомелем пратэстуюць супраць арэнды возера. Не абышлося без міліцыі2

Польская студыя прыступае да стварэння новай часткі «Ведзьмара»1

Як аднавіць скуру пасля лета? Асноўныя правілы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года6

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →