Грамадства55

Як беларусам ездзіць праз мяжу на аўто, зарэгістраваных у ЕС, калі беларускія нумары акажуцца пад поўнай забаронай

Латвія і Эстонія цалкам забаранілі ўезд машын з беларускай рэгістрацыяй з боку Беларусі і Расіі. Літва ўвяла пераходны перыяд да 16 жніўня. Польшча прапускае аўто, толькі калі ў ім знаходзіцца ўласнік. «Наша Ніва» пацікавілася, што трэба беларусам, каб ездзіць праз мяжу з ЕС на аўтамабілях з еўрапейскай рэгістрацыяй.

Жалезная заслона апускаецца, але не сінхронна

Калі Польшча пойдзе па прыкладзе краін Балтыі і з часам увядзе поўную забарону на ўезд аўто з беларускай рэгістрацыяй, то ў беларусаў цалкам знікне магчымасць трапіць у Еўрасаюз на беларускіх аўто.

Нагадаем, што з 9 ліпеня Польшча першай з суседніх краін ЕС увяла абмежаванні на ўезд аўто з беларускай рэгістрацыяй. Аднак гэтыя абмежаванні, прынамсі пакуль, з'яўляцца самымі лаяльнымі, бо ў Польшчу па-ранейшаму можна ехаць на ўласным аўто з беларускімі нумарамі, калі яно належыць фізічнай асобе і сам уласнік знаходзіцца ў салоне.

Літва 18 ліпеня анансавала ўвядзенне такіх самых правілаў, але дзейнічаць яны будуць толькі да 16 жніўня. Далей — поўная забарона на ўезд для аўто, зарэгістраваных у Беларусі.

Трапіць у Еўрасаюз праз Латвію і Эстонію на аўто з беларускім нумарам немагчыма ўжо цяпер.

На якіх аўто можна заехаць у ЕС?

Беларусы могуць перасякаць мяжу з ЕС на транспартных сродках з еўрапейскай прапіскай.

На першы погляд можа падацца, што ўчорашнія чаўнакі і кантрабандысты могуць з лёгкасцю перасесці на аўто з еўрапейскай прапіскай. Але на справе не ўсё так проста.

Каб грамадзянін Беларусі мог заехаць у Беларусь на машыне з польскай або літоўскай рэгістрацыяй, ён мусіць пакінуць фінансавую гарантыю на беларускай мытні аб тым, што вывезе гэты аўтамабіль назад у краіну рэгістрацыі.

Фінансавая гарантыя — сума, роўная мытным зборам за ўвоз такога аўто для рэгістрацыі ў Беларусі.

Танна не будзе

Найменшыя стаўкі фінансавай гарантыі дзейнічаюць у дачыненні да транспартных сродкаў ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў.

Напрыклад, калі наш грамадзянін будзе ўязджаць у Беларусь на чатырохгадовым аўто з рухавіком аб'ёмам 1,4 літра, то ў якасці гарантыі яму давядзецца пакінуць 2380 еўра. Калі гэта будзе аўто з двухлітровым рухавіком, то ўжо 5400 еўра.

А вось калі з моманту выпуску машыны прайшло больш за 5 гадоў, то ў якасці фінгарантыі давядзецца заплаціць ужо 4480 еўра за аўто з 1,4 пад капотам і 9600 еўра, калі рухавік будзе мець аб'ём 2 літры.

Калі браць электрамабілі, то фінгарантыя складае 15% ад кошту аўто, калі аўтамабіль маладзейшы за 5 гадоў. І 15% ад кошту плюс 20% ПДВ, калі электрамабілю ўжо споўнілася 5 гадоў.

Атрымліваецца, што за электракар коштам 10 000 еўра давядзецца пакінуць 1500 еўра, калі машыне яшчэ няма 5 гадоў, і 3800 еўра, калі машына старэйшая за 2019 год.

А як вярнуць фінгарантыю?

Але буйныя сумы фінгарантыі — не адзіная складанасць, з якой сутыкнуцца беларусы, якія захочуць на набытым у Еўропе аўто працягваць ездзіць праз мяжу.

Грошы пералічваюцца на рахунак беларускага Міністэрства фінансаў, узамен аўтамабіліст атрымлівае сертыфікат, які пацвярджае факт аплаты фінгарантыі.

Сума фінгарантыі разлічваецца ў еўра, а аплачваецца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка. Раней заклад пакідалі і вярталі ў адной і той жа валюце (напрыклад, у еўра). З 25 ліпеня 2022 года такая магчымасць знікла, што нарабіла шмат нязручнасці.

Каб вярнуць грошы, трэба падаць заяву. Максімальны тэрмін разгляду — 15 дзён. Сыходзячы з практыкі, мытнікі раяць падаваць заяву хаця б за 5 дзён да даты вяртання фінгарантыі. Людзі, якія рэгулярна ездзяць праз мяжу пад фінгарантыю, пакідаюць грошы ў Мінфіне. Фінгарантыя можа захоўвацца тэрмінам да 5 гадоў.

Праз тое, што ўжо два гады заклад разлічваюць у еўра, а бяруць рублямі, можа ўзнікнуць сітуацыя, калі нават без вяртання залога вам давядзецца даплаціць пры наступнай паездцы. Рабіць гэта даводзіцца ў тых выпадках, калі рубель прасядае адносна еўра. Калі курс стабільны або беларуская валюта ўмацоўваецца, то дастаткова прад'явіць сертыфікат.

Плаціць мусяць не ўсе

Ёсць катэгорыя беларусаў, каму не трэба пакідаць фінгарантыю. Гэта грамадзяне Беларусі, якія афіцыйна з'ехалі на ПМЖ у іншую краіну (уласнікі пашпарта серыі РР або тыя, у каго адмысловы штамп у пашпарце ўнутранай серыі). 

Опцыя са штампам з'явілася з верасня 2021 года. Атрымаць штамп можна хутчэй, чым новы пашпарт, але сама працэдура атрымання па сутнасці амаль нічым не адрозніваецца. Юрыдычныя наступствы ў абодвух выпадках аднолькавыя. 

Каб афіцыйна з'ехаць на ПМЖ і атрымаць магчымасць ездзіць на замежным аўто без неабходнасці пакідаць фінгарантыю, трэба не мець ніякіх запазычанасцей перад дзяржавай, не быць плацельшчыкам аліментаў, не мець дзейнага ІП і гэтак далей. Яшчэ адзін важны момант — гэта адсутнасць прапіскі ў Беларусі. Яна губляецца пасля праходжання працэдуры афармлення пастаяннага пражывання за межамі Беларусі. 

Праз вышэйапісаныя мінусы вынікае, што ісці на такі крок мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі чалавек збіраецца працяглы час жыць за мяжой, а не толькі дзеля таго, каб ездзіць у Беларусі на неразмытненым аўто без пакідання фінгарантыі на мяжы.

Каментары5

  • Эўрапэйская Палітычная Супольнасьць
    19.07.2024
    Ўсё проста, пакідайце спадару Лукашэнку фінансавую гарантыю, і прыязджайце да нас
    А як жа
  • Антось
    19.07.2024
    Складваецца ўражанне, што ўлады па абодва бакі мяжы спаборнічаюць у тым, хто шараговым беларусам больш жыццё ўсклажніць.
  • Woodoo Cult
    19.07.2024
    [Рэд. выдалена]

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →