На мінскіх вуліцах сёння бачылі вялікую працэсію. Каму яе дазволілі?
На Нямізе раніцай бачылі велізарную працэсію, піша «Анлайнер». Аказалася, што ўздоўж праспекта Пераможцаў прайшоў Усебеларускі хрэсны ход, а людзі ў працэсіі — паломнікі.
Сёлета беларускія праваслаўныя адзначаюць 40-годдзе святкавання сабора Беларускіх святых. Да юбілейнай даты Беларуская праваслаўная царква прымеркавала хрэсны ход: ён стартаваў 18 жніўня ў Жыровічах і ў панядзелак завяршыўся ў Мінску.
За 9 дзён паломнікі пераадолелі 250 кіламетраў, спыняючыся на начлег у Карэлічах, Дзераўной, Івянцы, Ракаве, Ждановічах і іншых населеных пунктах.
Самы працяглы пераход прыпаў на 21 жніўня. Тады паломнікі прайшлі за дзень 40 кіламетраў ад пасёлка Гарадзішча да райцэнтра Карэлічы.
Як расказалі «Анлайнеру» ўдзельнікі хрэснага ходу, яны начавалі ў намётах і школах, гатавалі есці пераважна пры прыходах. Пад'ём нярэдка быў раннім, і ў пэўныя дні вернікі а 6-й раніцы ўжо выпраўляліся ў дарогу. На працягу ўсяго шляху іх суправаджалі медыкі.
Зяленскі падпісаў закон аб забароне УПЦ Маскоўскага патрыярхату
У Стоўбцах раскапалі падмуркі касцёла, знішчанага саветамі. Плануюць аднавіць
Факультатыў аб духоўна-маральнай культуры ўводзяць у школах Беларусі. Ён распрацаваны сумесна з Праваслаўнай царквой
У РПЦ расказалі, ці прымальна для святара асвячаць ядзерную зброю
Каментары