Грамадства4545

Шрайбман расказаў, чаго чакаць ад выбараў 2025 года, што можа зрабіць апазіцыя і на што пайсці Лукашэнка

Эксперт Берлінскага цэнтра Карнэгі Арцём Шрайбман выказаў сваё бачанне падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі 2025 года ў Беларусі.

Арцём Шрайбман Артём Шрайбман Artem Shreibman
Арцём Шрайбман. Фота: «Наша Ніва»

Шрайбман лічыць, што змены ў атачэнні Лукашэнкі з «больш спакойных, прадказальных вялых бюракратаў на больш дынамічных і маладых (хаця і не ўсюды)» радыкальна не зменяць сцэнарый кампаніі 25-га года.

«Мы ўжо бачылі дзве электаральныя кампаніі — канстытуцыйны рэферэндум 2022 года і парламенцкія і мясцовыя выбары пачатку гэтага года. Гэта сцэнарый Савецкага Саюза ці Туркменістана або Кітая. Гэта цалкам дэкаратыўныя выбары. Нават Расія яшчэ не прыйшла і блізка ў гэты пункт. (…)

Не дапускаецца нават умераная альтэрнатыва на стадыі збору подпісаў, каб зарэгістравацца. (…) Поўная зачыстка палітычнага поля. (…) Безумоўна, будуць нейкія партыі-спойлеры, якія выставяць кандыдатаў. Але ўсё будзе спектаклем».

Шрайбман заўважае, што гэта ўжо асабліва і не хавае прапаганда: «прапаганда гаворыць, што ўсе тыя мінулыя эксперыменты з нейкім плюралізмам, з нейкімі рознымі кандыдатамі ў бюлетэнях мы пакідаем там».

Што можа зрабіць апазіцыя

Шрайбман лічыць, што ў будучай выбарчай кампаніі няма вокнаў для палітызацыі, але яны ёсць для прапагандысцкай медыякампаніі, што апазіцыя і будзе імкнуцца выкарыстаць.

На думку Шрайбмана, для беларускай апазіцыі больш важна арыентаваць кампанію па дэлегітымізацыі выбараў за мяжу, на заходніх партнёраў. Для яе крайне важна мець прызнанне міжнародных партнёраў, бо стаіць пытанне «што з сябе ўяўляе альтэрнатыўнае лідарства Ціханоўскай па заканчэнні пяці гадоў».

Па словах аналітыка, гэтае пытанне задаюць не толькі крытыкі дэмакратычнага лагеру, але і некаторыя міжнародныя партнёры, толькі не публічна. «Пытаюцца, як доўга можа працягвацца сітуацыя існавання паралельнага ўраду, ці ёсць у апазіцыі нейкая стратэгія яе змены».

«Таму гэтыя прэзідэнцкія выбары — рубікон для ўсіх, каб адказаць на гэтыя пытанні і не даць міжнародным партнёрам, як аднойчы сказаў Лукашэнка, перагарнуць старонку», — гаворыць Шрайбман.

Чаго ад выбараў чакае Лукашэнка

Шрайбман заўважае, што пакуль невядома, якія прапагандысцкія задачы на будучыя выбары будуць у Лукашэнкі, бо да іх яшчэ дастаткова шмат часу, за які могуць адбыцца нейкія змены:

«Лукашэнка можа захварэць, вырашыць, што ён слабы (у першую чаргу з-за здароўя) і трэба перадаваць некаму ўладу. Канструкцыя для транзіту ў краіне ёсць. З 5% верагоднасці мы можам такі сцэнарый пакінуць».

Іншы варыянт заключаецца ў тым, што выбарамі 2025 года Лукашэнка паспрабуе перазагрузіць свае адносіны з Захадам. На погляд Шрайбмана, прыкметамі такіх намераў можа быць вызваленне палітзняволеных.

Лукашэнка, лічыць аналітык, можа паспрабаваць дабіцца хаця б частковай адмены санкцый, вяртання паслоў нейкіх краін.

Але найбольш верагодным Шрайбман лічыць сцэнарый «поўнага Туркменістана без нават спроб гуляць у перазагрузку».

Каментары45

  • Anatol Starkou
    27.08.2024
    Хутчэй за ўсё беларусаў у 2025 годзе чакае “поўны Шрайбманістан”.
  • Ну зразумела
    27.08.2024
    Ніякай стратэгіі ў апазіцыі няма. Чакаюць, пакуль лука здохне.
  • Влад
    27.08.2024
    А почему нас должно интересовать мнение какого-то Шрайбмана?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай2

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»39

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →