Грамадства3434

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі

«Беларусь жыве ў вельмі цяжкі перыяд, пытанне «або — або». Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе, перадае БЕЛТА.

«Мы жывём у найскладаны час. Я не кажу пра тое, што на поўдні ў нас вайна ідзе. Што гэтыя шалёныя на Захадзе рыхтуюць супраць нас. Мы павінны гэта трымаць у полі зроку. Што нам трэба ў гэтай сітуацыі — краіну, махіну гэтую (маленькая Беларусь — яна не такая маленькая, калі займаешся ёю ў цэлым), развярнуць з Захаду на Усход. Краіна жыве ў вельмі цяжкі перыяд, пытанне «або — або», — сказаў ён.

Падрабязнасці складанасцяў ад Лукашэнкі гучалі загадкава:

«Нам зараз раяць, падкідваюць з боку (на мяне ўсё гэта выліваецца): «Давай тут адступі, там вызвалі». Пачынаючы адсюль і заканчваючы: «Ды плюнь ты на гэтую Расію, ды адвярніся ты ад гэтай Расіі.

Давай будзеш ваяваць з Украінай супраць Расіі. А да той мяжы мы войскі НАТА пад Смаленск завядзем». Даходзіць і да гэтага.

Мне сёння ўносяць прапановы з усіх бакоў, якія мы прыняць не можам на 99%. Таму я хачу, каб вы зразумелі, у якой мы абстаноўцы, у якой сітуацыі жывём. Гэта ўсё, што я вам магу сказаць. І столькі ж я сказаць проста сёння не магу: усе астатнія пытанні — гэта мае пытанні», — сказаў Лукашэнка.

Хто менавіта дае яму такія парады, ён традыцыйна не патлумачыў.

У мінулым заявы Аляксандра Лукашэнкі нярэдка не вытрымлівалі праверкі фактамі.

У словах «там вызвалі» бачыцца намёк на вызваленне палітвязняў, якіх праваабаронцы ведаюць не менш за 1400, і гэта без уліку тых, хто адбывае пакаранне ў форме хатняй хіміі.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі выбары суправаджаліся нерэгістрацыяй і арыштамі праціўнікаў Лукашэнкі і назіральнікаў на выбарчых участках. Нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, па стане на кастрычнік 2023 года было заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. На сёння гэтая лічба будзе яшчэ большай.

Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.

Каментары34

  • Конечно да!
    27.08.2024
    Вот кто бы другой сказал про это - не поверил бы! А так, ну да, точно так и было значит))
  • Anatol Starkou
    27.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ром
    27.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі26

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам5

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO6

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку4

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі26

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →