Сусветныя цэны на каву істотна выраслі ў другім квартале гэтага года з-за моцнай спёкі ў асноўных рэгіёнах вырошчвання ў Азіі. Каціроўкі ф'ючарсаў на гатунак рабуста ў Лондане да канца чэрвеня павялічыліся на 18,1% у параўнанні з канцом сакавіка. 6 чэрвеня цана кантракту дасягала рэкорднай адзнакі ў $4394 за тону. Ф'ючарсы на арабіку падаражэлі за тры месяцы на 20,6%, піша Nikkei Asia.
Асноўнай прычынай скачка цэн стала спёка ў Паўднёва-Усходняй Азіі. З красавіка сярэднія тэмпературы паветра ў В'етнаме, Тайландзе і на Філіпінах былі вышэйшыя за норму і даходзілі да 48 градусаў Цэльсія.
У В'етнаме фермеры сутыкнуліся з засухай, якая можа паўплываць на восеньскі ўраджай. Скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці толькі ўзмоцніць дысбаланс паміж попытам і прапановай і прывядзе да далейшага росту цэнаў.
Адзначаецца, што В'етнам вырабляе каля 40% сусветнага аб'ёму зерняў рабусты, якая выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі распушчальнай кавы.
Хутка кава можа стаць раскошай
Лаза даўгалецця. Вінаград перастае быць экзатычнай культурай для Беларусі
Навукоўцы высветлілі, чаму свет уступае ў шакаладны крызіс
«Такой сітуацыі не было з 1977 года». Як рэзкі скачок цэн на какава-бабы адбіваецца на шакаладках у Беларусі
Беларусам прапанавалі ягады з Зімбабвэ па 80 рублёў за кілаграм
Каментары