Вайна11

Украінцаў спыталі, ці прыйшоў час пачынаць перамовы з Расіяй — вынікі сацапытання

Амаль палова ўкраінцаў гатовая да перамоваў з Расіяй, але большасць з іх не гатовая прыняць расійскія ўмовы. Жыхары ўсходніх рэгіёнаў менш гатовыя да перамоваў, чым жыхары захаду і цэнтра Украіны.

Паводле звестак апытання Цэнтра Разумкова, праведзенага ў канцы чэрвеня на замову выдання ZN.UA, каля 44% украінцаў гатовыя на мірныя перамовы з Расіяй, 35% — супраць. 

Выданне адзначае, што вынікі апытання моцна адрозніваюцца па рэгіёнах Украіны. 

Напрыклад, у цэнтральнай частцы краіны згодныя пачаць перамовы з Расіяй амаль палова апытаных (49%), а на Захадзе — толькі траціна (35%), на поўдні краіны 60% лічаць, што час перамоваў прыйшоў — на 16% вышэй, чым у сярэднім па краіне.

Што да ўсходу, які расейцы кожны дзень атакуюць ракетамі, то там толькі 33% жыхароў гатовыя да перамоваў. Супраць перамоваў выступаюць 34% украінцаў з усходу краіны. Не вызначыліся на гэты конт 32% апытаных. 

Большасць украінцаў не згодныя з умовамі перамірʼя, вылучанымі нядаўна расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Напрыклад, 83% апытаных не лічаць магчымым аддаць Расіі чатыры часткова захопленыя вобласці, на якія яна прэтэндуе — Данецкую, Луганскую, Херсонскую і Запарожскую. 

77% не лічаць магчымым поўную адмену заходніх санкцый супраць Расіі. 

58% не гатовыя пагадзіцца з замацаваннем нейтральнага, пазаблокавага і бязʼядзернага статусу Украіны ў Канстытуцыі. 

Палова ўкраінцаў (51%) настойвае на вызваленні Украіны ад расійскіх войскаў у межах 1991 года, 26% гатовыя спыніць вайну на лініі размежавання на пачатак 2022 года і толькі 9% гатовыя прызнаць мяжу па лініі фронту на момант заключэння пагаднення. 

Дзве траціны апытаных (66%) лічаць, што Расію можна перамагчы на полі бою. 82% лічаць, што перамога дасягальная, калі Захад паставіць Украіне дастаткова зброі, 76% мяркуюць, што для гэтага патрэбен уласны магутны ВПК і навядзенне парадку з мабілізацыяй.

Пры гэтым 46% украінцаў лічаць, што няма нічога ганебнага ў тым, каб быць ухілістам, і толькі 29% прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання.

Каментары1

  • свадьба в малиновке - 3 3 3
    15.07.2024
    "Што да ўсходу, які расейцы кожны дзень атакуюць ракетамі, то там толькі 33% жыхароў гатовыя да перамоваў. Супраць перамоваў выступаюць 34% украінцаў з усходу краіны. Не вызначыліся на гэты конт 32% апытаных."

    чамусьці гэта інфа прайшла нібы па-за ўвагай чытачоў..ачоў

У Курскую вобласць увайшло танкавае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў40

У Курскую вобласць увайшло танкавае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Маск адхрысціўся ад таго, што дарыў кібертрак Кадыраву3

У Брытаніі мізагінію хочуць прыраўняць да экстрэмізму1

На памежным пераходзе ў Беняконях цалкам знікла чарга з легкавікоў?

У цэнтры Мілана беларуску абрабавалі з дапамогай адкруткі

Зяленскі назваў мэту УСУ у Курскай вобласці2

«Аўтар выбудоўвае фантасмагарычную канцэпцыю гісторыі». Навумчык адказаў Някляеву54

Краўцоў патлумачыў, чаму дэмсілам варта памяняць Ціханоўскую62

Беларуская актрыса Кацярына Васільева трагічна загінула ў 37 гадоў9

Вучоныя вызначылі ў жыцці чалавека два пікі старэння1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Курскую вобласць увайшло танкавае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў40

У Курскую вобласць увайшло танкавае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў

Галоўнае
Усе навіны →