Паводле звестак аналітыкаў Deep State, расіяне акупавалі пасёлак Ураджайнае ў Данецкай вобласці.
«Сёння (13 ліпеня — рэд.) з самай раніцы вораг пачаў масіраваны штурм паўночнай часткі пасёлка. Сілы праціўніка былі значныя, ёсць інфармацыя аб двух ротах асабістага складу. Прычыны і перадумовы такога краху абароны ўдакладняем», гаворыцца ў паведамленні.
Таксама паводле Deep State, расіяне прасунуўся каля Аляксандраполя, Навасёлаўкі Першай і ў Макееўцы. Працягваюцца баі ў Жалезным і Кляшчэеўцы.
У жніўні 2023 года Мінабароны Украіны паведаміла, што ўкраінская армія вызваліла Ураджайнае.
Каментары