Навошта яны там патрэбныя?
У Мінску работнікі Таварыства выратавання на водах маюць намер прымяняць для патрулявання пляжаў беспілотныя лятальныя апараты.
З дапамогай квадракоптараў яны будуць ажыццяўляць кантроль захавання бяспечных паводзін у зонах рэкрэацыі. Ратавальнікі могуць пачаць выкарыстанне БПЛА ўжо гэтым летам, паведамляе Sputnik.by.
Бяспецы ў Мінску надаюць вельмі вялікую ўвагу — не менш, чым добраўпарадкаванню пляжаў. Так, для скарачэння няшчасных выпадкаў на вадзе ў зонах рэкрэацыі былі арганізаваны дадатковыя выратавальныя пасты.
Каментары