Грамадства1919

Замест Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце цяпер будзе Кабанчук

Прызначаныя новыя людзі на пасады прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета замест Валерыя Сахашчыка і Валерыя Кавалеўскага, якія нядаўна заявілі пра пакіданне сваіх пасад. Але прозвішчы гэтых новых людзей таксама вельмі добра вядомыя.

Новы прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук 

На пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы прызначаны Вадзім Кабанчук, былы намеснік камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага. Ён заменіць на гэтай пасадзе Валерыя Сахашчыка.

Замест Валера Кавалеўскага прадстаўніком па міжнародным супрацоўніцтве і еўрапейскай інтэграцыі будзе Уладзімір Астапенка.

Акрамя таго, прадстаўніцтва па моладзевай палітыцы, якое ствараецца ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, узначаліць Маргарыта Ворыхава. Дагэтуль яна займала пасаду дарадцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Прадстаўніца Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова захавала сваю пасаду.

Урэшце, на пасаду намесніка прадстаўніка па транзіце ўлады Святланай Ціханоўскай узгоднены Арцём Брухан. Пасаду прадстаўніка па транзіце ўлады займае Павел Латушка. 

Каментары19

  • Намесьнік Прадстаўніка па Транзыце Ўлады
    03.08.2024
    Пакаштуй разам са мной, любы чытачэ, смак канцылярыту памножаны на экспанэнту інфляцыі бюракратыі.
  • Acab
    03.08.2024
    І гэтыя эўрапэйскія моладзевыя палітыкі і інтэграцыі, пакуль перабіваюцца на недаедках зь летувіскіх і польскіх бюджэтаў. А як дацягнуцца да дойкі падаткаабкладаных ў бсср? Ўяўляеце, колькі будзе міні-ведамстваў і камісыяў?!
    Зрэшты, спадар Лукашэнка ў гэтым пляне таксама ня пудлуе. Камітэт на канцэрне, а поруч саюзы мастакапісьменьнікаў
  • Gorliwy Litwin
    03.08.2024
    "на пасаду намесніка прадстаўніка па транзіце ўлады Святланай Ціханоўскай узгоднены Арцём Брухан. Пасаду прадстаўніка па транзіце ўлады займае Павел Латушка" - пасады няпыльныя! пакуль той транзіт пачнецца, можа і падрамаць, і ў нэце завіснуць, і ў крамку збегаць ці нават за піўком. А там і прайшоў чарговы працоўны дзень

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу38

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →