Свет2222

У Тэгеране знішчылі лідара ХАМАС Ісмаіла Ханію

Авіяўдар быў нанесены па яго рэзідэнцыі ў сталіцы Ірана, куды ён прыехаў на інаўгурацыю новага прэзідэнта краіны.

Ісмаіл Ханія. Фота: Vahid Salemi / AP

ХАМАС паведаміла аб гібелі кіраўніка палітбюро руху Ісмаіла Ханіі ў выніку ўдару Ізраіля па яго рэзідэнцыі ў сталіцы Ірана Тэгеране:

«Рух ісламскага супраціву ХАМАС выказвае спачуванні сынам нашага вялікага палесцінскага народа. Ісмаіл Ханія, кіраўнік руху, быў забіты ў выніку вераломнага налёту сіяністаў на яго рэзідэнцыю ў Тэгеране пасля яго ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі новага прэзідэнта Ірана», — цытуюць сусветныя СМІ заяву ХАМАС.

Ізраільскія ўлады афіцыйных заяваў аб гібелі Ханіі пакуль не рабілі. Адзіным чыноўнікам, які выказаўся пра забойства Ханіі, стаў міністр па справах Ерусаліма і спадчыне Ізраіля Аміхай Эліяху, які назваў яго «правільным спосабам ачысціць свет ад гэтага бруду».

***

Ісмаіл Ханія нарадзіўся 29 студзеня 1963 года ў лагеры палесцінскіх бежанцаў Шааці ў Газе. У 1987 годзе скончыў Ісламскі ўніверсітэт Газы па кафедры арабскай літаратуры, і ў тым жа годзе ўступіў у шэрагі новага «ісламскага руху супраціву» (ХАМАС).

У 1992 годзе Ісмаіл Ханія быў дэпартаваны Ізраільскімі ўладамі ў Паўднёвы Ліван, праз год ён вярнуўся ў сектар Газа і пачаў працаваць у Ісламскім універсітэце.

Ханія з'яўляўся адным з бліжэйшых памочнікаў духоўнага лідара ХАМАСа шэйха Ахмада Ясіна. У 1998 годзе ён узначаліў яго канцылярыю.

У 2004 годзе пасля знішчэння Ясіна і яго пераемніка Абд аль-Азіза Ранцісі Ісмаіл Ханія ўзначаліў урад ХАМАСа ў Газе.

У маі 2017-га Ісмаіл Ханія быў абраны новым кіраўніком Палітбюро ХАМАС.

Ханія апошнія гады пражываў у сталіцы Катара. Яго асабістая маёмасць ацэньвалася ў больш чым 4 мільярды даляраў.

Многія сыны Ісмаіла Ханіі і іншыя яго сваякі былі ліквідаваныя падчас ваеннай аперацыі «Жалезныя мячы» ў Газе, якая пачалася пасля разні, учыненай тэрарыстамі ХАМАСа ў Ізраілі 7 кастрычніка 2023 года.

Каментары22

  • Зяма
    31.07.2024
    политзек, это тебе что футбол?
  • Футбол
    31.07.2024
    Зяма, Гэта ліквідацыя тэрарыстаў, 2:0 на карысць Ізраіля.
  • Рыгор
    31.07.2024
    Зяма, ты ничего не попутал? И причем здесь футбол?

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайскоўцы засеклі мячом украінскага палоннага і знялі на відэа7

У Пецярбургу забілі палітактывіста Віталя Іофе11

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка1

У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне1

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку3

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →